Сухопальскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сухопальскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сухопаль
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 167
Сухопальскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Сухо́пальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Сухопаль.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мураўскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 11 чэрвеня 1962 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Папялёўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Боркі, Ваўкаўня, Выбрады, Вялікі Краснік, Глыбанец, Глыбокі Кут, Дзітаветчына, Калядзізна, Малы Краснік, Нарва, Папялёва, Пеняжкі, Рудаўка, Сявец)[2], 7 верасня 2006 года — тэрыторыя скасаванага Роўбіцкага сельсавета (вёскі Бабінец, Глушэц, Ляўкі, Прыкалесь, Роўбіцк, Хвойнік, Чадзель)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3080 чалавек[5], з іх 92,7 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,8 % — украінцы, 1,0 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 2167 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 чэрвеня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 261 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 32. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.