Сцяг Аўстрыі
Сцяг Аўстрыйскай Рэспублікі | |
---|---|
Зацверджаны | 21 кастрычніка 1919 |
Адменены | 13 сакавіка 1938 |
Паўторна заснаваны |
1 мая 1945[кам. 1] |
Прапорцыя | 2:3 |
1 мая 1945 |
|
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг Аўстрыі прыняты ў 1919 годзе. Адменены ў 1938 г. Ізноў адноўлены як дзяржаўны ў 1945 г. Нацыянальны сцяг Аўстрыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 2:3, якое складаецца з трох роўнавялікіх гарызантальных палос — верхняй чырвонай, сярэдняй белай і ніжняй чырвонай. Разам са сцягам Даніі лічыцца адным з старэйшых сцягаў Еўропы.
Чырвоны колер закліканы сімвалізаваць кроў патрыётаў, пралітую ў барацьбе за волю і незалежнасць Аўстрыйскай Рэспублікі. Белы колер — знак волі, заваяванай народам Аўстрыі ў выніку звяржэння ў гэтай краіне манархічнага рэжыму. Акрамя таго, паводле афіцыйнай версіі сцвярджэння сімволікі колераў аўстрыйскага сцяга, белая паласа пазначае Дунай, які перасякае тэрыторыю Аўстрыі з захаду на ўсход.
Легенда[правіць | правіць зыходнік]
Згодна з легендай, выгляд сцяга быў вынайдзены герцагам Аўстрыйскім Леапольдам V падчас крыжовых паходаў. Пасля адной з жорсткіх боек белая паходная форма герцага была ўся пакрыта крывёю, але калі ён зняў пояс, аказалася, што пад яго кроў не прасачылася, і пасярод формы засталася белая паласа. Герцагу настолькі спадабаліся гэтыя колеры, што ён пасля перанёс іх на свой штандар.
Землі[правіць | правіць зыходнік]
Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Афіцыйна зацверджаны 27.04.1984
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Аўстрыі