Сябры (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сябры
Асноўная інфармацыя
Жанры Эстрадная музыка, фолк, поп-музыка
Гады 1974[1]-па сённяшні дзень
Краіны
Адкуль Гомель
Мова песень руская,
беларуская,
украінская,
лацінская
Лэйблы Мелодыя
syabry.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сябры» — беларускі вакальна-інструментальны ансамбль, утвораны ў 1974 годзе, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2008).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музычны эстрадны калектыў «Сябры» быў створаны ў 1972 годзе пры Гомельскай філармоніі. Афіцыйна годам утварэння лічыцца 1974[1], назва ансамбля з’явілася ў 1973 годзе[1]. Улетку 1975 года кіраўніцтва калектывам было прапанавана Валянціну Бадзьяраву[2]. Кіраўніцтва калектывам ён прыняў у 1976 годзе, неўзабаве музычны калектыў «Сябры» атрымаў статус вакальна-інструментальнага ансамбля[2] і папоўніўся музыкам Мікалаем Падгорным з Ленінграда і салістам-тэнарам Віталём Чырвоным з Адэсы[3].

У 1977 годзе ВІА «Сябры» стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай песні, прысвечанага 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі з песняй «Гімн Зямлі» Аляксандры Пахмутавай. У 1978 годзе выходзіць спачатку міні-альбом «Кася» з трох песень, а потым і першы поўнафарматны альбом гурта — «Усім на планеце».

У тым жа годзе кампазітар з Барнаула Алег Іваноў напісаў песню «Дзяўчына з Палесся», якая пазней стане вядомая як «Алеся». Першапачаткова кампазітар меркаваў гэтую песню для ансамбля «Песняры», але музычны рэдактар тэлебачання Вольга Малчанава пераканала кампазітара прапанаваць песню «Алеся» Валянціну Бадзьяраву для ансамбля «Сябры», бо ў Песняроў ўжо была аднайменная песня кампазітара Ігара Лучанка[2][4]. Неўзабаве яна з’явілася ў рэпертуары «Сяброў» і яе прэм’ера ўпершыню адбылася ў 1978 годзе на Цэнтральным тэлебачанні ў перадачы «Шырэй круг», і далей на тэлевізійным конкурсе «З песняй па жыцці», на якім ансамбль ганараваўся званнем «лаўрэата». Гэтыя выступы прынеслі «Сябрам» ўсесаюзную вядомасць. Ансамбль становіцца частым госцем розных радыё і тэлеперадач[5][6][7][8].

У 1981 годзе Анатоль Ярмоленка змяніў Валянціна Бадзьярава на пасадзе мастацкага кіраўніка калектыву[2]. Бадзьяраў быў адхілены ад працы, разам з ім быў звольнены музыка Анатоль Гардзіенак[2].

У 1981 у калектыў з песняй «Алеся» выйшаў у фінал фэстываля «Песня-81»[9].

Яшчэ адной усенародна вядомай працай калектыву стала песня «Вы шуміце, бярозы», якую беларускі кампазітар Эдуард Ханок склаў у 1983 годзе. Cлова песні былі напісаныя ў 1954 годзе беларускім паэтам Нілам Гілевічам[10].

Вядомы шматлікім слухачам па песням: «Шуміце бярозы» («Лягу-прылягу»), «Крынічанька», «Гуляць, дык гуляць!», «Полька Беларуская», «Піце піва мужыкі», «Девушка из Полесья» («Алеся»), «Родная деревня», «Переживём», «Печки — лавочки», «Глухариная зоря», «У крыницы», «Завалинка», «Шестиструнная гитара» і многім другім.

Заслугі, дасягненні, узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1976 г. — ВІА «Сябры» стаў Лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі
  • 1977 г. — калектыў стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай песні, прысвечаным 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі
  • 1979 г. — калектыў стаў лаўрэатам Усесаюзнага тэлевізійнага конкурсу «З песняй па жыцці» [11]
  • 1981 г. — ансамбль «Сябры» стаў лаўрэатам папулярнага тэлевізійнага фэсту «Песня года — 81» [12]
  • 1984 — Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі[13]
  • 2005 г. — Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена артыстам ансамбля «Сябры»[14].
  • 2006 г. — Імянная зорка на «Плошчы зорак» у ГЦКЗ «Расія» у Маскве.[15][16]
  • Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, узнагародзіла ўсіх удзельнікаў ансамбля Сябры ганаровымі знакамі «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
  • Рашэннем Праўлення Дабрачыннага Фонду Свяціцеля Мікалая Цудатворца, артысты ансамбля «Сябры», узнагароджаны Ордэнам Свяціцеля Мікалая, Архібіскупа Мірлікійскага, Цудатворца, пад увагу да справах міласэрнасці і дабрачыннай дзейнасці.
  • 2008 г. — музычнаму калектыву «Сябры» прысвоена ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»[17].
  • 2008 г. — У Маскоўскім міжнародным Доме музыкі, ансамблю «Сябры» прысуджана першая музычная нацыянальная прэмія ў галіне патрыятычнага выхавання «Голас Айчыны»[18].

Бягучы склад ансамбля[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 2017 год у ансамбль уваходзяць[19]:

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вініл

Калектыў выпусціў 8 вінілавых пласцінак-гігантаў[20] і шэраг міні-пласцінак:

CD / DVD

Выпушчана шэраг кампакт-дыскаў, большасць з якіх прадстаўляюць сабой зборнікі і кампіляцыі[21].

Зноскі

  1. а б в Інфармацыя на сайце Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі
  2. а б в г д naviny.by // Валентин Бадьяров: Ярмоленко торопится отмечать юбилей «Сябров» Архівавана 11 ліпеня 2018. (руск.)
  3. Песняры: музыканты — Валентин Бадьяров
  4. Композитор Олег Иванов о своей песне — Алеся. (руск.)
  5. Телепередача о коллективе, лето 1980 г.
  6. Телепередача о коллективе, лето 1980 г.
  7. Телепередача о коллективе, лето 1980 г.
  8. Телепередача о коллективе, лето 1980 г.
  9. syabry.com — Творческий путь. Биография ансамбля Архівавана 19 лютага 2014. (руск.)
  10. История песни «Вы шумите, берёзы!» Архівавана 8 лютага 2012.
  11. http://content21-foto.inbox.lv/albums136617969/belfolk/29-07-2010/x-556d7a71-HDTV-1080-.jpg
  12. YouTube — ‪Сябры — Олеся‬‏
  13. Кто есть кто в Республике Беларусь : Who is who in Belarus(недаступная спасылка)
  14. Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь/28-30 ноября(недаступная спасылка)
  15. Именная звезда Ансамбль «Сябры» Архівавана 13 ліпеня 2011.
  16. Как звезда «Сяброў» согревала «Россию» (руск.)
  17. [1](недаступная спасылка)
  18. Анатолий Ярмоленко: Я никогда не вывел бы бездарь на сцену — Новости Беларуси(недаступная спасылка) (руск.)
  19. Склады ансамбля на www.syabry.com Архівавана 19 лютага 2014.
  20. www.syabry.com Виниловые диски Архівавана 22 верасня 2011.
  21. www.syabry.com — Наши CD Архівавана 9 мая 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]