Сярэбраныя кашулі
Сярэбраны легіён Амерыкі (таксама вядомая як Сярэбраныя кашулі) — амерыканская фашысцская арганізацыя, заснаваная Уільямам Дадлі Пелі 30 студзеня 1933 года.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да 1934 годзе, арганізацыя мела каля 15000 членаў. Большасць з іх была «ніжэйшым класам». Сіла руху скарацілася пасля 1934 года. Праз чатыры гады, колькасць членаў паменьшылася да 5000. У 1941 годзе, японскі напад на Пёрл-Харбар і наступнае абвяшчэнне вайны Злучанымі Штатамі Амерыкі Трэцяму рэйху і Каралеўству Італія прывяла да непасрэднага краху Сярэбраных кашуль.
Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]
Эмблемай «Сярэбранага легіёна» была пунсовая літара «L». Гэта пазначала лаяльнасць да амерыканскай рэспублікі, свабоду ад матэрыялізму і, вядома, сам «Сярэбраны легіён».
Уніформа[правіць | правіць зыходнік]
Уніформа ўдзельнікаў Сярэбраных кашуль складалася з кепак, ідэнтычных тым, што насілі нямецкія штурмавікі, сінія вельветавыя штаны, гетры, гальштук, і сярэбраную кашулю з чырвонай «L» на сэрцы.