Сёдэрчэпінгскі працэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сёдэрчэпінгскі працэ́с (англ.: Söderköping Process) — міжнародная ініцыятыва, створаная з мэтай памежнага супрацоўніцтва ў сувязі з пашырэннем Еўрасаюза на ўсход, а таксама дзеля развіцця дыялогу ў пытаннях прытулку і ірэгулярнай міграцыі ў дзяржавах на ўсход ад граніцы Еўрасаюза.

Створана ў 2001 годзе ў шведскім горадзе Сёдэрчэпінг[1], адкуль і пайшла назва ініцыятывы. У першай сустрэчы прынялі ўдзел чыноўнікі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама прадстаўнікі ўрада Швецыі, Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Еўрапейскай камісіі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі[2].

Пасля далучэння да ініцыятывы Швецыя займалася яе фінансаваннем. Сакратарыят размяшчаецца ў Кіеве (Украіна).

Апошняя сустрэча на высокім узроўні адбылася 8 снежня 2011 годзе ў Стакгольме[3]. На пасяджэнні было вырашана інкарпараваць ініцыятыву ў больш шырокую праграму Еўрасаюза — Усходняе партнёрства[4].

Дзяржавы-ўдзельніцы[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыятыву складалі 14 краін[5]:

Беларускае прадстаўніцтва ў ініцыятыве[правіць | правіць зыходнік]

З беларускага боку ўдзел бралі наступныя дзяржаўныя інстытуцыі:

Недзяржаўныя арганізацыі:

  • Беларускі рух медыцынскіх работнікаў
  • Мінская гарадская калегія адвакатаў[7]

Зноскі

  1. The Söderköping Process (англ.). Söderköping Process. (22 жніўня 2012).
  2. «Новый регион» о Седеркопингском процессе (руск.). Демоскоп Weekly. «Новый регион» (22 жніўня 2012).
  3. Söderköping Process (Cross-Border Co-operation Process) (англ.). Policy and Research / Regional Consultative Processes / RCPs by Region / Söderköping Process.. International Organization for Migration (22 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
  4. The Söderköping Process (англ.)(недаступная спасылка). EU and international | International projects | The Söderköping Process. Migrationsverket (22 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 23 жніўня 2012.
  5. Who We Are (англ.). Söderköping Process. (22 жніўня 2012).
  6. NGOs (англ.). Söderköping Process. (22 жніўня 2012).
  7. Governments (англ.). Söderköping Process. (22 жніўня 2012).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]