Такмак (кірг.: Токмок) — горад абласнога падпарадкавання ў Чуйскай вобласці Кыргызстана. Размешчаны на поўначы краіны, у Чуйскай даліне, на левым беразе ракі Чу, па якой у раёне горада праходзіць мяжа Кыргызстана і Казахстана. На поўначы і поўдні ад Такмака распасціраюцца адгор'і Цянь-Шаня: на поўдні — Кыргызскі хрыбет, на поўнач — Заілійскі Алатау.