Танга (1980)
Танга | |
---|---|
Tango | |
Рэжысёр | Збігнеў Рыбчынскі |
Прадзюсар |
Рышард Мацей Акуньскі Ігнацы Гонцэж |
Сцэнарыст | Збігнеў Рыбчынскі |
Аператар | Збігнеў Рыбчынскі |
Кампазітар | Януш Хайдун |
Кінакампанія | Se-ma-for |
Працягласць | 8 хвілін |
Краіна | Польшча |
Год | 1980 |
IMDb | ID 0084764 |
«Танга» (польск.: Tango) — мультыплікацыйны фільм, створаны ў 1980 годзе польскай студыяй Se-ma-for, якая базуецца ў Лодзі.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Месца знаходжання камеры не змяняецца і паказвае пакой, у якім розныя людзі выконваюць розныя дзеянні. У пакоі ёсць ложак, стол, крэслы, шафа. Першы рух у фільме — мяч, які залятае ў пакой праз акно, за ім залазіць хлопчык і выносіць яго назад. Паступова ў пакой уваходзіць больш людзей, якія робяць нейкія рэчы, працэсы паўтараюцца і з’яўляюцца іншыя людзі. Сярод іншага паказаны закаханая пара, хлопчык з паветраным шарыкам, бабуля і спартыўнец. Людзі праходзяць міма адзін аднаго і не ўзаемадзейнічаюць. Адзіны гук — гэта музыка танга.
Водгукі[правіць | правіць зыходнік]
Mitternachtskino піша: «Танга — гэта неверагодна ажыўлены, забаўляльны калаж з фрагментаў жывых дзеянняў, які Рыбчынскі, як звычайна, тэхнічна рэалізуе амаль ідэальна. Грандыёзны твор анімацыйнага мастацтва, і, безумоўна, адзін з найпрыгажэйшых, разнастайных кароткаметражных фільмаў у сваім родзе»[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 1981 Міжнародны фестываль анімацыйнага кіно ў Ансі
- Гран-пры — Збігнеў Рыбчынскі
- 1981 Узнагарода Кракаўскага кінафестывалю (Польшча):
- прыз «Бронзавы лайконік» — Збігнеў Рыбчынскі
- 1981 Узнагароды Кінафестывалю ў Оберхаўзене (Германія):
- вялікая ўзнагарода горада Оберхаўзен — Збігнеў Рыбчынскі
- узнагарода Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы
- узнагарода кінаклубаў FICC
- узнагарода евангельскага журы
- 1982 Узнагароды Міжнароднага фестываля анімацыі ў Атаве:
- прыз глядацкіх сімпатый — Збігнеў Рыбчынскі
- рэкамендацыя журы — Збігнеў Рыбчынскі
- 1983 Прэмія «Оскар» Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук (ЗША):
- за найлепшы анімацыйны фільм — Збігнеў Рыбчынскі[2]
Наступствы[правіць | правіць зыходнік]
Фільм паклаў канец працы Рыбчынскага са студыяй «Se-ma-for». Нягледзячы на ваеннае становішча ў Польшчы яму дазволілі паехаць у ЗША, каб атрымаць Оскар, але адтуль ён не павярнуўся.
Зноскі
- ↑ Mitternachtskino — Tango (ням.) (17 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2008. Праверана 23 мая 2021.
- ↑ Пераможцы кароткаметражных фільмаў: «Оскар» 1983 года youtube.com 11.04.1983 (англ.)