Танталаніабаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танталіт

Танталаніаба́ты[1] — прыродныя комплексныя кіслародныя злучэнні танталу і ніобію, група мінералаў падкласа складаных аксідаў (ахоплівае больш за 100 мінеральных відаў і іх разнастайнасцей[2]).

Агульная формула: АпВmХр, дзе

A — катыёны буйнога (Са2+, TR3+, U4+, Th4+, Na+, зрэдку Pb2+, Sb3+, Bi3+) або сярэдняга (Fe2+, Mn2+, Mg2+) памеру,
B — катыёны Nb5+, Ta5+, замяшчаемыя Ti4+, Sn4+, Fe3+,
X — аніёны O2-, OH-, F-[2].

Бываюць танталаніабаты крышталічныя і метаміктныя. Крышталізуюцца ў рамбічнай, радзей у тэтраганальнай і кубічнай сінгоніях. Колер чорны, чырвона-буры, буравата-жоўты, светла-жоўты, ружовы. Цвёрдасць 4,5—8, часцей за ўсё — 5—6 па шкале Моаса[2]. Шчыльнасць — 3500—9000 кг/м³[2]. Танталаніабаты, якія маюць у сабе жалеза, марганец, рэдказямельныя элементы, слаба магнітныя[2].

Паходжанне эндагеннае, высокатэмпературнае. Акцэсорныя мінералы ў гранітах, нефелінавых сіенітах, пегматытах, карбанатытах, у россыпах. Руда на тантал, ніобій, ітрый і іншыя рэдказямельныя элементы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Танталаніаба́ты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Танта́ло-диоба́ты // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 269—270. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Волошин А. В. Тантало-ниобаты : Систематика, кристаллохимия и эволюция минералообразования в гранитных пегматитах / Рос. АН, Кольский науч. центр, Геол. ин-т; Отв. ред. В. В. Гордиенко. — СПб. : Наука, 1993. — 298 с.: ил. — ISBN 5020247103. (руск.)
  • Гинзбург А. И., Горжевская С. А., Сидоренко Г. А. Титано-тантало-ниобаты (свойства, особенности состава и условия образования) — М.: Недра, 1974. — 344 с. (руск.)
  • Расцветаева Р. К. Тяжеловесы в мире минералов: россовскиит, иксиолит и другие тантало-ниобаты // Журнал «Природа», № 2, 2023. — С. 39—48. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]