Перайсці да зместу

Тапаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тапаз
Неапрацаваны

тапаз

Формула Al2[SiO4](F,OH)2
Прымесь Fe2+, Fe3+, Ti, Cr, V
Сінгонія Рамбічная
Колер Бясколерны, залаціста-жоўты, бледна-блакітны, жоўты,

жаўтлява-карычневы, фіялетава-чырвоны, ружовы

Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты
Цвёрдасць 8
Спайнасць Дасканалая па {001}
Злом Ракавісты
Шчыльнасць 3,49—3,57 г/см³
Паказчык пераламлення 1,606—1,638

Тапа́з[1] (ад грэч. τόπαζος) — напаўкаштоўны камень, мінерал з групы астраўных сілікатаў алюмінію (Al2(SiO4)(F, OH)2). Дамешкі Fe2+, Fe3+, Ti, Cr, V і інш. Фтору мае да 17 %[1].

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі, ромба-біпірамідальны від сіметрыі. Колер блакітны, жоўты, фіялетавы, аранжавы, ружовы, бясколерны, часта празрысты. Пад уздзеяннем іанізавальнага выпраменьвання тапаз афарбоўваецца ў дымчаты, цёмна-жоўты і чырвоны колер[2]. Цвёрдасць 8 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,49—3,57 (3,4—3,64[2]) г/см³.

Паходжанне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Тапаз мае пнеўматаліта-гідратэрмальнае паходжанне. Трапляецца ў гранітных пегматытах і грэйзенах, часта ў россыпах, разам з палявым шпатам, кварцам, турмалінам, берылам, флюарытам, слюдамі і інш. Радовішчы маюцца ў Афганістане, Бразіліі, Пакістане, Расіі (Урал, Забайкалле), Японіі, на Мадагаскары, Украіне.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тапа́з // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Топа́з / Бершов Л. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 78. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Топаз // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 329. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]