Таўрыэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Таўрыель (англ.: Tauriel) — персанаж экранізацыі аповесці Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт», знятае рэжысёрам Пітэрам Джэксанам. У кнізе Толкіна гэты персанаж адсутнічае, а ў Джэксана ўпершыню з'яўляецца ў другім фільме трылогіі, «Спусташэнне Цмока». Таўрыель — лясны эльф, кіраўніца варты ў Цемналессі. Яе ролю выконвае артыстка Эванджэлін Лілі.

У фільме[правіць | правіць зыходнік]

Аддзел лясных эльфаў на чале з Легаласам і Таўрыель дапамагаюць Більба і трынаццаці гномам уратавацца ад гіганцкіх павукоў, што напалі на іх у Цемналессі. Таўрыель у прыватнасці ўратоўвае Кілі, і пазней, калі гномы трапляюць у вязніцу караля эльфаў, Таўрыель і Кілі фліртуюць. Утвараецца своеасаблівы любоўны трохвугольнік, бо Легалас таксама захапляецца ёю, аднак яго бацька, Трандуіл, рашуча супраць сувязі свайго сына са звычайнай эльфійкай.

Пазней Таўрыель яшчэ раз ратуе Кілі, калі на іх нападае ватага оркаў. У гэтай сутычцы Кілі паранены оркавай стралой, і на допыце Таўрыель даведваецца ад схопленага орка, што Кілі паволі сканае ад моргульскае зброі. Яна выпраўляецца на яго пошукі, і Легалас спрабуе яе адгаварыць. Аднак Таўрыель адмаўляецца, кажучы, што эльфы — частка Серадзем'я, і гэтая вайна закране і іх. Пасля гэтага Легалас вырашае рушыць разам з ёй.

Таўрыель знаходзіць параненага Кілі, яго брата Філі, а таксама Бофура і Оіна ў Эсгароце акурат у момант, калі туды набягаюць оркі. Супольнымі намаганнямі гномаў, эльфаў і Барда ворагі адкінуты, і Таўрыель выратоўвае Кілінава жыццё трэцім разам, выкастаўшы сваё веданне лекавых зёлак.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]