Траншэлія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Траншэлія

Траншэлія слівовая (Tranzschelia pruni-spinosae)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Transchelia Arthur (1906)


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  190646
EOL  21206
MB  16360

Траншэлія (Tranzschelia) — род іржаўных грыбоў сямейства пукцыніевых.

Адрозніваецца 10 відаў. Пашыраны ўсюды. Выклікаюць іржу раслін. На Беларусі найбольш вядомая траншэлія слівовая (Tranzschelia pruni-spinosae) — рознагаспадаровы паразіт, узбуджальнік пераважна іржы слівы.

Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі, праз якія грыб паглынае пажыўныя рэчывы з клетак расліны-гаспадара. Спермагоніі (пікніды) амаль шарападобныя, ад карычневых да чорных. Эцыдыі (умяшчальня для двух’ядзерных спор — эцыдыяспор) адзіночныя, чашападобныя, ярка-жоўтыя. Эцыдыяспоры ў ланцужках, пакрытыя бародаўчатай абалонкай, пры пападанні на лісце з іх развіваюцца парошыстыя пустулы, дзе знаходзяцца летнія споры (урэдаспоры). За лета адбываецца некалькі такіх споранашэнняў. У канцы лета на іх месцы развіваюцца новыя пустулы, што маюць двухклетачныя, з глыбокай перацяжкай пасярэдзіне тэлейтаспоры, якія распадаюцца на 2 клеткі (характэрная адзнака роду). Служаць для перазімоўкі грыба.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Бельская С. І. Траншэлія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).