Ударны (Карачаева-Чаркесія)
Пасёлак гарадскога тыпу
Ударны
|
Ударны (руск.: Уда́рный) — пасёлак гарадскога тыпу ў Прыкубанскім раёне Карачаева-Чаркескай Рэспублікі.
Утварае муніцыпальнае ўтварэнне Ударненскае гарадское паселішча як адзіны населены пункт у яго складзе. Пасёлак размешчаны на паўночным усходзе рэспублікі каля мяжы са Стаўрапольскім краем, на беразе Вялікага Стаўрапольскага канала. Заснаваны як рабочы пасёлак энергетыкаў пры Кубанскай ГЭС-2 адначасова з будаўніцтва электрастанцыі на Вялікім Стаўрапольскім канале — у 1961 годзе. Насельніцтва — 1031 чалавек (2021).
Зноскі
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года (с учётом итогов Всероссийской переписи населения 2020 г.). Федеральная служба государственной статистики (руск.) (18 жніўня 2023). Праверана 23 жніўня 2023.