Урэчнік альпійскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урэчнік альпійскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potamogeton alpinus Balb., 1804


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39020
NCBI  246694
EOL  1115947
IPNI  603114-1
TPL  kew-308479

Урэчнік альпійскі, рдзест альпійскі[3][4] (Potamogeton alpinus) — від шматгадовых водных травяністых раслін роду Урэчнік (Potamogeton) сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae). Этымалогія: лац.: alpinus — «альпійскі»[5].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мае вельмі разгалінаванае карэнішча. Сцёблы круглыя ў перасеку, без плям, да 200 см, звычайна неразгалінаваныя. Расліна часта афарбаваная чырвоным. Лісце спіральна размешчанае. Плывучае лісце можа быць напаўпразрыстым, ад эліптычнага да досыць вузкага, да 9х2,5 см, часам адсутнічае; ліставая пласціна чырванавата-зялёная. Пагружанае лісце ад ланцэтнага да вузка-эліптычнага, да 22х3,3 см, на вяршыні тупое, ад светла-карычневага да чырвонага колеру. Зялёныя кветкі 3—10 см даўжынёй. Плады 2,6—3,7 мм, ад аліўкава-зялёнага да карычневага колеру, зваротнаяйкападобныя. Храмасомы: (2n = 26, 52).

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа, Азія, Грэнландыя, ЗША, Канада. Расце ў халодных і ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я. Насяляе азёры, каналы, ручаі, асабліва на тарфяным грунце. Зрэдку культывуюць, лепш за ўсё размнажаецца дзяленнем карэнішчаў. Святлолюбівая расліна, гідрафіт, мезатроф[6].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Зелена книга України
  4. Довідник назв рослин України
  5. Dictionary of Botanical Epithets
  6. Рдест альпийский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Potamogeton L. — Рдест // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 335—337. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]