Фантан (Дзюшан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марсель Дзюшан[2]
Фантан. 1917
Матэрыял фарфор і алейныя фарбы
Музей Ізраіля, San Francisco Museum of Modern Art[d], Tate Modern[d], Philadelphia Museum of Art[d] і Eskenazi Museum of Art[d]
(інв. T07573[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фантан (англ.: Fountain) — найбольш вядомы рэдзі-мэйд, створаны Марселем Дзюшанам у 1917 годзе, які ёсць звычайным пісуарам з подпісам «R. Mutt» (Р. Дурань). Ён быў прадстаўлены як «фантан» для выстаўкі Таварыства незалежных мастакоў. Твор Дзюшана не быў афіцыйна адхілены камітэтам праз правіла, паводле якому ў мастакоў, якія заплацілі ўнёсак, усе працы мусілі быць прынятыя, але на агляд твор не быў выстаўлены. «Фантан» быў паказаны і сфатаграфаваны ў студыі Альфрэда Стыгліца[d]. Фота змешчанае ў часопісе The Blind Man, але арыгінал лічыцца згубленым. У цяперашні час у некалькіх музеях выстаўленыя копіі пісуара.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Амаль за два гады да стварэння «Фантана» Марсель Дзюшан прыбыў у ЗША, дзе быў уцягнуты ў антырацыянальны і антымастацкі рух Дада ў Нью-Ёрку. Паводле адной з версій, стварэнне «Фантана» пачалося, калі Дзюшан пры пасрэдніцтве мастака Джозэфа Стэла і калекцыянера твораў мастацтва Уолтэра Арэнсберга купіў стандартную мадэль пісуара вытворчасці JL Mott Iron Works на Пятай авеню 118. Дзюшан прынёс пісуар у сваю студыю, павярнуў яго на 90 градусаў ад нармальнага палажэння і паставіў подпіс: «R. Mutt 1917»[3][4]. Паводле іншай версіі, у 1917 годзе Дзюшан даслаў ліст сваёй сястры, дзе пісаў, што адна з ягоных сябровак пад псеўданімам Рычард Мут падарыла яму парцалянавы пісуар у якасці скульптуры[5]. Дзюшан ніколі не прызнаваў супрацоўніцтва ў стварэнні «Фантана», але два чалавекі называюць сябе суаўтарамі: дадаістка Фрэйтаг-Ларынговен і Луіз Нортан[d], якая апублікавала ў часопісе The Blind Man эсэ, прысвечанае гэтаму твору[6].

Калі Дзюшан уваходзіў у склад рады Таварыства незалежных мастакоў, вакол «Фантана» распаліліся спрэчкі, таму што іншыя сябры таварыства не ведалі, хто быў аўтарам твора. Вынікам было вырашана не дапускаць твор на выстаўку. У знак пратэсту Дзюшан выйшаў з рады[7].

Другі выпуск часопіса The Blind Man апісвае спрэчкі вядомых дадаістаў (Беатрыс Вуд[d], Уолтэра Арэнсберга[d]) наконт таго, ці можна лічыць твор Дзюшана мастацтвам. Беатрыс адзначыла[8]:

" Не мае значэння, зрабіў Містэр Мут (Дзюшан) фантан сваімі рукамі альбо не. Ён АБРАЎ менавіта яго. Ён узяў непрыкметны прадмет побыту і размясціў кампазіцыйна так, што з новай назвай і пад новым вуглом погляду знікла яго старое ўтылітарнае прызначэнне, сфармаваўшы гэтым новае разуменне аб’екта. "

У абарону твора Беатрыс таксама дадала[8]:

" Адзіны від мастацтва, які ЗША падарыла свету — гэта сантэхніка і масты. "

Неўзабаве па паказе фантана ён знік. Паводле меркавання біёграфа Дзюшана Кэлвіка Томкінса, пісуар быў выкінуты як смецце[9].

Першая рэпрадукцыя «Фантана» была зробленая Дзюшанам у 1950 годзе, пазней таксама ў 1953 і 1963 гадах. У 1964 годзе іншымі мастакамі было зроблена 8 фантанаў-пісуараў[10]. Творы прадстаўленыя ў розных грамадскіх фондах: Індыянскім універсітэце ў Блумінгтане, музеі сучаснага мастацтва ў Сан-Францыска, мастацкім музеі Філадэльфіі, нацыянальнай галерэі Канады, Цэнтры Пампіду і Тэйт Модэрне. Усе восем экспанатаў былі створаныя з фаянсу, падобныя да арыгінальнай парцаляны з чорным подпісам[11].

Перадумовы стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак XX стагоддзі лічыцца эпохай радыкальных змен традыцыйнага паняцця ідэалаў і мастацтва. Так шырокай папулярнасцю стаў карыстацца імпрэсіянізм, быў утвораны больш радыкальны рух — дадаізм, сутнасць якога заключалася ў адмаўленні традыцыйнага паняцця рацыяналізму і логікі і паслядоўнае разбурэнне любой эстэтыкі[12]. У Еўропе і Амерыцы ўтвараліся новыя супольнасці мастакоў імпрэсіянізму і дадаізму[13]. Сам «фантан» ёсць відам тагачаснага інавацыйнага рэдзі-мэйду[14]. Лічылася, што самым радыкальным выклікам традыцыйнаму мастацтву стаў менавіта пісуар Дзюшана, аднак сам аўтар «Фантана» не прызнаваў у сваім творы мастацтва, а наадварот насмешкай над мастацтвам як такім і авангардам[15].

Спадчына і ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2004 года ў выніку апытання сярод брытанскіх прафесіяналаў у мастацтве, «Фантан» Дзюшана быў прызнаны найвялікшым творам XX стагоддзя[16], набраўшы 64 % галасоў і апярэдзіўшы тым самым карціну Пікаса «Авіньёнскія дзяўчаты»[17]. Прадстаўнікі часопіса The Independent адзначылі ў 2008 годзе, што Дзюшан такім чынам вынайшаў канцэптуальнае мастацтва і «назаўжды разарваў традыцыйную сувязь паміж працай мастака і заслугамі за працу»[18].

У лістападзе 1999 года на аўкцыёне Сотбіс адна з васьмі копій «Фантана» 1964 года была прададзена за 1,7 мільёна долараў[19].

Некалькі мастакоў перформансу спрабавалі ўнесці ўклад у твор, памачыўшыся ў яго. Мастак паўднёваафрыканскага паходжання Кендэл Гірс[d] атрымаў міжнародную вядомасць у 1993 годзе, калі на выставе ў Венецыі ён памачыўся ў Фантан[20]. Мастак і музыка Браян Іна[d] заявіў, што паспяхова памачыўся ў Фантан, калі ён быў выстаўлены ў MoMA ў 1993 годзе. Ён прызнаў, што гэта быў толькі тэхнічны поспех, таму што яму трэба было памачыцца ў трубку загадзя, каб ён мог заліць вадкасць праз шчыліну ў ахоўным шкле[21]. Шведскі мастак Б’ёрн К’ельтофт памачыўся ў фантан у Moderna Museet у Стакгольме ў 1999 годзе[22]. У 2006 годзе 76-гадовы мастак перформансу П’ер Піначэлі[d] малатком пашкодзіў «Фантан» Дзюшана, які выстаўляўся ў Цэнтры Пампіду, мастаку атрымалася зрабіць невялікі скол[23]. Арыштаваны Піначэлі сказаў, што напад быў творам перформансу, які сам Дзюшан ацаніў бы[24]. У 1993 годзе Піначэлі памачыўся ў іншы «Фантан», які выстаўляўся ў Німе на поўдні Францыі. Абодва перформансы вынікаюць з арт-інтэрвенцыі[d] і неададістаў[d] і Венскіх акцыяністаў[d][25].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б https://artuk.org/discover/artworks/fountain-290622 Праверана 16 мая 2022.
  2. https://www.tate.org.uk/art/artworks/duchamp-fountain-t07573 Праверана 23 лістапада 2020.
  3. Tomkins, Duchamp: A Biography, p. 181.
  4. Saltz, Jerry Idol Thoughts: The glory of Fountain, Marcel Duchamp's ground-breaking 'moneybags piss pot'(англ.) // The Village Voice : newspaper. — 2006. — 21 February(недаступная спасылка)
  5. Duchamp, Marcel trans. and qtd. in Gammel, 224.
  6. Gammel, 224—225.
  7. Cabanne, Dialogs with Marcel Duchamp, p. 55.
  8. а б The Blind Man Архівавана 24 ліпеня 2010., Vol. 2, 1917, p. 5.
  9. Quoted in Gayford, Martin (2008-02-16). "The practical joke that launched an artistic revolution". London: The Daily Telegraph (Review). p. 10 at 11. Архівавана з арыгінала 2008-06-23. Праверана 2013-04-10.
  10. Essay on Fountain(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2004. Праверана 10 красавіка 2013.
  11. Marcel Duchamp, 'Fountain' 1917, replica 1964(недаступная спасылка). Tate. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2006. Праверана 10 красавіка 2016.
  12. Дадаизм и сюрреализм / Ред. Ванслова В. В. и Колпинского Ю. Д..
  13. "В парижском Центре Помпиду открылась беспрецедентно большая выставка дадаистов". newizv.ru. 2005-10-19. Архівавана з арыгінала 2016-03-04. Праверана 2013-04-11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 16 кастрычніка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 16 кастрычніка 2022.
  14. The Collection. The Museum of Modern Art. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2010. Праверана 10 красавіка 2016.
  15. "«Фонтан» Дюшана — реди-мейд как вызов и демонстрация". teterin.ru. Архівавана з арыгінала 2020-08-20. Праверана 2013-04-11.
  16. "Наибольшее влияние на искусство XX века оказал писсуар". BBC News. 2004-12-01. Архівавана з арыгінала 2010-11-27. Праверана 2013-04-10.
  17. "Duchamp's urinal tops art survey". http://newsru.com. 2004-12-02. Архівавана з арыгінала 2019-11-30. Праверана 2013-04-10. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |publisher= (даведка)
  18. Hensher, Philip (2008-02-20). "The loo that shook the world: Duchamp, Man Ray, Picabi". London: The Independent (Extra). pp. 2–5. Архівавана з арыгінала 2008-07-06. Праверана 2017-10-01.
  19. Marquis, Marcel Duchamp: The Bachelor Stripped Bare A Biography, p. 5.
  20. Kendell Geers- Conceptual Artist. www.onepeople.com. Праверана 5 October 2018.
  21. Blacklock, Mark (26 June 2003). "Art attacks". The Daily Telegraph. Архівавана з арыгінала 2022-01-12. Праверана 9 May 2013.
  22. Årets största konsthändelse Архівавана 17 мая 2011 года.
  23. "Pierre Pinoncelli: This man is not an artist" at infoshop.org Архівавана 4 снежня 2014 года.
  24. "Man held for hitting urinal work". BBC News. 6 January 2006. Праверана 5 October 2018.
  25. Revue Internationale du Droit d'Auteur, Issues 197–198, Association française pour la diffusion du droit d'auteur national et international, 2003, p. 30.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]