Флора Досен
Флора Досен | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 лютага 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 2015 (93 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Флора Досен (харв.: Flora Dosen, сапраўднае імя Цвіета Гроспіч харв.: Cvijeta Grospić; нар. 26 лютага 1922, Госпіч — 21 красавіка 2015, Стрэза) — харвацкая пісьменніца, аўтар кніг на вострасацыяльныя і гістарычныя тэмы на французскай мове.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям’і артапеда Фердэ Гроспіча. Ва ўзросце пяці гадоў пераехала са свайго роднага горада Госпіч ў Заграб, дзе ў 1941 годзе паступіла на філасофскі факультэт Заграбскага ўніверсітэта. Атрымаўшы дыплом у 1946 годзе, яна на два гады адправілася ў Прагу, дзе вывучала чэшскую і французскую мовы. Затым пераехала ў Мілан, дзе выйшла замуж за італьянскага прамыслоўца нямецкага паходжання Стэфана Веселя і пачала пісаць раманы і вершы. Яе першы раман «Le Maestro», апублікаваны ў 1961 годзе парыжскім выдавецтвам Фламарыён, быў напісаны на харвацкай мове, у адрозненне ад наступных прац, якія выходзілі з пад яе пяра выключна на французскай. З часам яе кнігі сталі перакладацца на італьянскую мову Юрэ Каштэланам і атрымліваць высокія ацэнкі з боку французскіх літаратурных крытыкаў[1]. У сваіх працах Флора Досен спрабавала простым для чытача мовай асвятліць драматычныя аспекты жыцця буржуазнай сям’і[2].
Прозвішча для свайго псеўданіма яна запазычыла ад дзявочага прозвішча сваёй маці — Дошэн (харв.: Došen).
Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Le Maestro (1961)
- La messe du lundi (1962)
- La poussičre des jours preveo je za Forum (1970)
- Ja, svemir (1976)
- Život kao život (1976)
- Ilirka (1988)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Dosen, Flora // Hrvatska enciklopedija (харв.). — mrežno izdanje. — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 2021. Архівавана 29 кастрычніка 2020 года.
- Milačić, Karmen. DOSEN, Flora // Hrvatski biografski leksikon (харв.). — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1993. — Vol. 1. svezak: A - Bi. — ISBN 9536036169. Архівавана 12 жніўня 2020 года.