Перайсці да зместу

Францішак Печка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Печка
польск.: Franciszek Pieczka
Род дзейнасці акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
Дата нараджэння 18 студзеня 1928(1928-01-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 2022(2022-09-23)[3] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Golden Medal for Merit to Culture ордэн Белага арла Medal for Long Marital Life залаты крыж Заслугі кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе Народнай Польшчы» медаль «За заслугі пры абароне краіны»
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
Medal of the 30th Anniversary of People's Poland
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Францішак Максіміліян Печка (польск.: Franciszek Maksymilian Pieczka; 18 студзеня 1928, Годаў, Вадзіслаўскі павет — 23 верасня 2022, Варшава) — польскі акцёр тэатра і кіно. Шырокую папулярнасць яму прынесла роля Густліка ў серыяле «Чатыры танкісты і сабака».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 студзеня 1928 года ў сялянскай сям’і.

Адвучыўшыся год у тэхнікуме на электратэхнічным факультэце, пакінуў родны край і з’ехаў у Варшаву, дзе паступіў у тэатральнае вучылішча.

У 1954 годзе скончыў Вышэйшае дзяржаўнае тэатральнае вучылішча. У тым жа годзе сыграў сваю першую ролю (немец-патрульны ў першай карціне Анджэя Вайды «Пакаленне»). Пачаў сваю тэатральную кар’еру з тэатра ў горадзе Еленя-Гура. Выступаў у кракаўскім Народным тэатры, у 1970 годзе перабраўся ў Варшаву. У 1974—2015 гадах — акцёр варшаўскага Тэатра Паўшэхны.

Памёр 29 верасня 2022 года ў Варшаве.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Пакаленне (1954).
  • Чатыры танкісты і сабака (шматсерыйны фільм, 1966).
  • Шнар (1976).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Franciszek Pieczka // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Franciszek Pieczka // The Fine Art Archive — 2003.
  3. https://web.archive.org/web/20220923181651/https://www.onet.pl/informacje/onetwiadomosci/franciszek-pieczka-nie-zyje-wybitny-aktor-mial-94-lata/zhq3h78,79cfc278 Праверана 23 верасня 2022.
  4. а б Catalog of the German National Library Праверана 12 мая 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]