Фізкультурная вуліца (Мінск)
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фізкультурная вуліца — вуліца ў раёне былога пасёлка Козырава ў Мінску. Ранейшая назва — Пушкінская. Ідзе ад Козыраўскіх могілак, перасякае чыгуначную лінію у раёне станцыі Мінск-Паўднёвы і ўпіраецца ў вул. Маякоўскага.