Слаявіна ліставатая, да 5 см у дыяметры, разеткападобная, шчыльна прылеглая да субстрату[1]. Лопасці да 2-3 (4) мм шырыні, радыяльна разбежныя[2]. На паверхні лопасцяў пры змочванні не бачныя белыя плямы (дзесяціразовая лупа)[3]. Верхняя паверхня слаявіны светла — шэрая, ніжняя — светлая са светлымі рызінамі[1]. Сарэдыі і ізідыі адсутнічаюць[2]. Асяродак белы. Апатэцыі шматлікія з тоўстым, ад ўзаемнага ціску вуглаватым слаявінавым краем, вар’іруюць у памерах, да 4 мм у дыяметры, звычайна каля 1,5 мм[1][2]. Дыск плоскі, карычнева-чорны, часам з налётам[1]. Парафізы простыя, уверсе булавападобна патоўшчаныя і карычневаафарбаваныя[4]. Сумкі булавападобныя, 60-62×19-24 мкм, з 8 спорамі[4]. Споры эліпсоідныя, аднабокія, двухклеткавыя, неперашнураваныя ў сярэдзіне, з сэрцападобнымі клеткавымі прасветамі, 13-20×6-8 мкм[2][4]. Пікнідыі больш-менш шматлікія; канідыі палачкападобныя 4-6×1 мм[2].
Мучник Е. Э. Учебный определитель лишайников Средней России: учебно-методическое пособие / Е. А. Мучник, И. Д. Инсарова, М. В. Казакова; Ряз. гос. ун-т им. С. А. Есенина. — Рязань, 2011. — С. 280—281. — 360 с. — 300 экз. — ISBN 978-5-88006-721-3.
Определитель лишайников России / отв. ред. Н. С. Голубкова. — СПб: Наука, 2008. — Т. 10. Agyriaceae, Anamylopsoraceae, Aphanopsidaceae, Arthrorhaphidaceae, Brigantiaeaceae, Chrysotrichaceae, Clavariaceae, Ectolechiaceae, Gomphillaceae, Gypsoplacaceae, Lecanoraceae, Lecideaceae, Mycoblastaceae, Phlyctidaceae, Physciaceae, Pilocarpaceae, Psoraceae, Ramalinaceae, Stereocaulaceae, Vezdaeaceae, Tricholomataceae. — С. 272. — 515 с. — 400 экз. — ISBN 978-5-02-026286-7 (вып. 10), 5-02-026044-4.
Флора споровых растений Казахстана. — Алма-Ата: Наука, 1987. — Т. 11. Кн. 3. Андреева Е. И. Лишайники — Lichenes. 3. Леканоровые (Lecanorales) — Фисциевые (Physciales). — С. 272—275. — 296 с. — 600 экз.
Edwards B. W., Coppins B. J.Physcia // The lichens of Great Britain and Ireland / C. W. Smith, A. Aptroot, B.J. Coppins [et al.]. — London: British Lichen Society, 2009. — P. 702. — 1046 p.
Moberg, R. Physcia. — Nordic Lichen Flora. Vol. 2. — 2002. — P. 37—38.