Ханс-Георг Вік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ханс-Георг Вік
Hans-Georg Wieck
Сцяг6-ы прэзідэнт БНД
4 верасня 1985 — 2 кастрычніка 1990
Папярэднік Херыберт Хеленбройх
Пераемнік Конрад Порзнер

Нараджэнне 28 сакавіка 1928(1928-03-28)[1]
Смерць 15 мая 2024(2024-05-15) (96 гадоў)
Узнагароды
камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany

Ханс-Георг Вік (28 сакавіка 1928(1928-03-28)[1], Гамбург15 мая 2024(2024-05-15)) — нямецкі дыпламат і разведчык, прэзідэнт Федэральнай разведвальнай службы ў 1985—1990 гадах. У 1998 па 2001 гады — кіраўнік Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Мінску.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1928 годзе ў Гамбургу, у 1953 годзе скончыў Гамбургскі ўніверсітэт, дзе вывучаў права і філасофію, атрымаў ступень PhD за працу «Паходжанне Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і аднаўленне Цэнтрысцкай партыі, 1945—1947 гг.»

З 1954 па 1993 гады працаваў у міністэрстве замежных спраў ФРГ, а ў перыяд 1966—1974 — у федэральнай міністэрстве абароны (1970—1974 — дырэктар па палітычнаму планаванню). У 19741977 гадах быў паслом ФРГ у Іране, у 1977—1980 — паслом ФРГ у СССР, у 1980—1985 — пастаянным прадстаўніком ФРГ у «Паўночнаатлантычным савеце» (НАТА) у Бруселі.

У 1985—1990 гадах быў прэзідэнтам БНД.

У 1990 годзе вярнуўся на дыпламатычную службу і ў 1990—1993 быў паслом ФРГ у Індыі. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы вёў грамадскую працу: у 1993—1995 быў саветнікам прэзідэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ, з 1996 па верасень 2008 года — старшыня інда-нямецкага таварыства, з 1998 па 2001 гады — кіраўнік Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Беларусі. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года з’явіўся артыкул у «Советской Белоруссии» «Аперацыя «Белы бусел» (05.09.2001), дзе ў найлепшых традыцыях канспіралогіі газета намалявала Х.-Г. Віка як ворага, што пляце змовы, у якіх удзельнічае беларуская апазіцыя[2].

З 2004 года Ханс-Георг Вік з’яўляўся старшынём Кансультатыўнага савета па разведцы (GKND).

Памёр у 2024 годзе.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Hans-Georg Wieck // MAK
  2. Кларк, І. Трактоўкі грамадзянскай супольнасці ў беларускай прэсе (2000—2010) / Ірына Кларк // ARCHE Пачатак. — 2015. — № 4 (137). — С. 45.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]