Царква Казанскай Маці Божай (Акалова)
Праваслаўны храм | |
Царква Казанскай Маці Божай | |
---|---|
54°29′34″ пн. ш. 27°51′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Акалова |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Барысаўская епархія |
Благачынне | 2-е Лагойскае благачынне |
Будаўніцтва | 2002—2004 гады |
Царква Казанскай Маці Божай — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Акалова Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
12 сакавіка 2002 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў пачатак будаўніцтва тутэйшай царквы. 27 кастрычніка мітрапаліт Філарэт наведаў прыход, дзе правёў літургію і асвяціў званіцу.
Будаўніцтва храма была скончына ў 2004 годзе. 1 чэрвеня 2006 года настаяцелем храма быў прызначаны святар Сергій Барылюк[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Вырашана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Цэнтральны адкрыты зруб «з астаткам» аб’ядноўвае кубападобную малітоўную залу і ніжэйшыя на некалькі вянцоў бабінец і апсіду. Да фасада далучаны прытвор, над якім узведзена 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная самкнутым сферычным купалам з крыжом. Шатровы дах цэнтральнага зруба завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з 3-граннымі перамычкамі ў простых дашчаных ліштвах[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Царква Казанскай Маці Божай (Акалова) на сайце Глобус Беларусі (руск.)