Чарлз Полард Аліўе
Чарлз Полард Аліўе | |
---|---|
Charles Pollard Olivier | |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1975 (91 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарлз Полард Аліўе (англ.: Charles Pollard Olivier, 10 красавіка 1884, Шарлатсвіл, Вірджынія, ЗША — 14 жніўня 1975, Брын-Мар, Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі астраном, які спецыялізаваўся на даследаванні метэораў, падвойных і пераменных зорак[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся і вырас у Шарлатсвілі (штат Вірджынія) непадалёк ад Вірджынскага ўніверсітэта. Атрымаў ступень доктара філасофіі па астраноміі ў 1911 годзе за дысертацыю, якая абвяргае існаванне стацыянарных метэорных выпраменьвальнікаў. У гэтым жа годзе заснаваў Амерыканскае метэорнае таварыства, якое ажыццяўляе назіранне выпадковых метэораў і метэорных патокаў. Супольнасць была створана як адгалінаванне ад Амерыканскага астранамічнага таварыства.
- 1912-1914 — прафесар астраноміі ў каледжы Агнес Скот ў г. Дэкейтэр (штат Джорджыя).
- 1914-1918 — асістэнт-даследчык Вірджынскага універсітэта і навуковы супрацоўнік абсерваторыі Маккормік, якая займаецца вымярэннем паралакса.
- 1928 — дырэктар абсерваторыі Флаўэр Пенсільванскага універсітэта.
- 1945 — дэкан астранамічнага факультэта Пенсільванскага універсітэта.
Актыўна займаўся пытаннем пашырэння абсерваторыі, што прывяло да стварэння абсерваторыі Флаўэр-энд-Кук (Філадэльфія) у 1956 годзе. Разам з брытанскім астраномам Уільямам Дэнінгам лічыцца піянерам навуковага візуальнага назірання метэораў.
Асноўныя работы[правіць | правіць зыходнік]
- Charles P. Olivier, «Meteors», Baltimore, The Williams & Wilkins Co., 1925.
- Charles P. Olivier, «Comets», Baltimore, The Williams & Wilkins Co., 1930.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Амерыканскае метэорнае таварыства выдае штогод прэмію яго імя астраномам, якія вывучаюць метэоры.
- У гонар яго названы кратэр Аліўе на Месяцы.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Hockey, Thomas; Bracher, Katherine; Bolt, Marvin; Trimble, Virginia; Jarrell, Richard; Palmeri, JoAnn; Marché, Jordan D., Williams, Thomas; Ragep, F. Jamil Biographical Encyclopedia of Astronomer(англ.) // Springer. — Springer, 2007. — С. 851—852. — ISBN 0387304002.