Чарнагорск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Чарнагорск (руск.: Черногорск) — горад (з 1936) у Расіі, рэспубліканскага падпарадкавання ў складзе Хакасіі. Насельніцтва 73,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1936 годзе. Размешчаны за 18 км ад Абакана.
Аснова эканомікі горада — Чарнагорскі філіял Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі (здабыча каменнага вугалю), ёсць таксама прадпрыемствы лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, мэблевая фабрыка, домабудаўнічы камбінат.