Частка свету
Часткі свету — найбольш глабальныя геаграфічныя рэгіёны, да якіх належаць мацерыкі ці іх значныя часткі разам з прылеглымі астравамі. Звычайна вылучаюць шэсць частак свету:[1]
Існуе розніца паміж паняццямі «мацярык» і «частка свету». Падзяленне на мацерыкі выкананае па прыкмеце аддаленасці воднай прасторай ад іншых мацерыкоў, а часткі свету — паняцце хутчэй гісторыка-культурнае. Так, кантынент (мацярык) Еўразія складаецца з дзвюх частак свету — Еўропы і Азіі. А частка свету Амерыка размяшчаецца на двух мацерыках — Паўднёвая Амерыка і Паўночная Амерыка. Да таго ж, часткі свету ўключаюць у сябе і аднесеныя да іх астравы, таму, хоць і няма такога мацерыка Акіянія, адпаведныя астравы ўваходзяць у частку свету Аўстралія і Акіянія.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Советская энциклопедия: Советский энциклопедический словарь. — М, 1984. — С. 1475.