Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021
Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021 года | |
---|---|
Дата | 7—13 чэрвеня 2021 |
← 2019 2022 → |
Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021 года — 60-ы чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і (пентатлоне), які прайшоў з 7 па 13 чэрвеня 2021 года ў Каіры (Егіпет). Заключны адборачны старт на Алімпійскія гульні.
Выбар месца правядзення[правіць | правіць зыходнік]
6 верасня 2019 года выканаўчы савет Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор’я прыняў рашэнне аб правядзенні чэмпіяната свету ў Мінску[1].
22 студзеня 2021 года Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я не праводзіць чэмпіянат свету ў Беларусі па прычыне палітыкі ўрада, стаўленне да дэманстрантаў і відавочнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Прэзідэнт МССП заявіў, што «палітычны ціск ёсць, без сумненняў. Але мы не дазволім паўплываць яму на нашае рашэнне. Прымем правільнае рашэнне пасля таго, як ўзважым усе аргументы»[2]. У гэты жа дзень, выканаўчы савет UIPM пазбавіў права Мінск праводзіць спаборніцтвы з-за нестабільнай сітуацыі ў Беларусі[3].
26 студзеня 2021 года стала вядома, што Чэмпіянат свету прыме сталіца Егіпта, горад Каір з 7 па 13 чэрвеня[4].
Вынікі[правіць | правіць зыходнік]
Беларускія спартсменкі Ірына Прасняцова і Вольга Сілкіна заваявалі «золата» турніру ў эстафеце. Перамогу ім прынесла сума ў 1395 балаў.
Настасся Пракапенка таксама заваявала залаты медаль на планетарным першынстве. Вынік пераможніцы — 1353 балы. Для беларускай спартсменкі гэты другая перамога на чэмпіянатах свету[5].
Зноскі
- ↑ Минск в 2021 году примет чемпионат мира по современному пятиборью (руск.). БелТА (6 верасня 2019). Праверана 18 студзеня 2021.
- ↑ Sviatlana Tsikhanouskaya on IIHF decision: 'Justice has been served' (англ.). Deutsche Welle (20 студзеня 2021). Праверана 22 студзеня 2021.
- ↑ Минск лишился права проведения ЧМ по современному пятиборью (руск.). Deutsche Welle (22 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2021.
- ↑ uipmworld.org
- ↑ zviazda.by