Шаблон:Выбраны змест/Пітэр Паўль Рубенс
![Пітэр Паўль Рубенс](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Sir_Peter_Paul_Rubens_-_Portrait_of_the_Artist_-_Google_Art_Project.jpg/120px-Sir_Peter_Paul_Rubens_-_Portrait_of_the_Artist_-_Google_Art_Project.jpg)
Пітэр Паўль Рубенс (1577 — 1640) — нідэрландскі (фламандскі) жывапісец, адзін з заснавальнікаў мастацтва барока, дыпламат, калекцыянер. Паводле каталога Майкла Джафэ, вядома 1403 аўтэнтычных палотнаў. Значная іх частка створана ў супрацоўніцтве з вучнямі і калегамі, найбольш вядомы з якіх Антоніс ван Дэйк. Творчасць Рубенса — арганічны сплаў традыцый брэйгелеўскага рэалізму з дасягненнямі венецыянскай школы. Захавалася яго вялікае ліставанне, пераважна дыпламатычнае.
Рубенс спецыялізаваўся на рэлігійным жывапісе (у тым ліку алтарных абразах), пісаў карціны на міфалагічныя і алегарычныя сюжэты, партрэты, краявіды і гістарычныя палотны, рабіў таксама эскізы для шпалер і кніжных ілюстрацый. У тэхніцы алейнага жывапісу ён быў адным з апошніх мастакоў, якія выкарыстоўвалі драўляныя панэлі для станковых твораў , нават вельмі вялікіх памераў (далей…).