Шаблон:Ці ведаеце вы
- Паблізу Лафатэнскіх астравоў у Нарвежскім моры фарміруецца сістэма магутных віроў.
- Спосаб, якім японскія рыбакі запісвалі ўлоў, стаў самастойным відам мастацтва.
- Абарона Смаргоні ў час Першай сусветнай вайны працягвалася васямсот дзесяць дзён.
- Першы кавалер чатырох ордэнаў Чырвонага Сцяга два з іх атрымаў у час савецка-польскай вайны на тэрыторыі Беларусі.
- Маладая жанчына была пакінута на востраве Урангеля і здолела выжываць там амаль два гады разам з коткай.
- Двухтысячагадовую гісторыю Чаншы знішчыў пажар, учынены людзьмі, якія хацелі зберагчы горад ад захопу.
- На Спецыяльнай Алімпіядзе няма мэты выявіць наймацнейшага і зафіксаваць спартыўныя рэкорды.