Элеары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Элеары (польск.: Elear, ад венг.: Eloljaroякі скача наперадзе, ці ад лац.: Eligeriабраныя) — тып лёгкай кавалерыі Рэчы Паспалітай, які існаваў у канцы XVI — першай палове XVII стагоддзя.

У Рэчы Паспалітай з’явіліся ў сярэдзіне XVI стагоддзя. Фармаваліся на месцы: ад кожнай гусарскай роты адбіраліся 4 жаўнеры, якія складалі атрад элеараў колькасцю прыкладна ў 100 чалавек. Асноўнай задачай элеараў было рухацца перад асноўнымі сіламі арміі, выконваючы разведку, а падчас бітвы — правакуючы праціўніка на неабдуманыя дзеянні.

Атрады элеараў адыгралі значную ролю ў баях пры Пічыне (1588), Букоў (1600), Кокнэсэ (1601) і Гузуве (1607). У сувязі з ростам эфектыўнасці агнястрэльнай зброі, элеары да канца 1620-х гадоў ператварыліся ў «застрэльшчыкаў», якія пачыналі змаганне, праводзячы дзерзкую атаку на праціўніка.

Звонку элеары амаль што не адрозніваліся ад звычайных гусараў. У 1627—28 гадах галандзец Абрахам Бот выканаў малюнкі вершнікаў без даспехаў, але з крыламі, якія верагодна з’яўляліся элеарамі. Крылы без рамы былі вольна падвешаны да шыі воіна, хаця астатняя экіпіроўка больш падобна да абмундзіравання казака, чым гусара. Магчыма, што на малюнках быў адлюстраваны спецыфічны тып экіпіроўкі лісоўчыкаў, якія ў 1620-х гадах сталі называць сябе элеарамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Польские крылатые гусары 1576—1775 // Новый солдат: военно-исторический альманах / под ред. В. И. Киселёва. — 2002. — № 142., с.18—20