Энергія хваль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генератар на энергіі хваль Skizze
Узнаўляльныя
энергарэсурсы
Ветраная турбіна (ВЭУ)
Ветраная турбіна (ВЭУ)
Энергія Сонца
Энергія ветру
Энергія вады
Цяпло Зямлі
Біямаса
Энергія прыліваў
Энергія хваль

Эне́ргія хва́ль — экалагічна чыстая, узнаўляемая энергія, якая выпрацоўваецца ў выніку хвалявання марской вады. Патэнцыяльна ў хвалях схаваная вялізарная колькасць энергіі, якая можа ў будучыні стаць адной з асноўных крыніц энергіі для ўсяго чалавецтва. Аднак на цяперашні момант распрацоўка хвалевых энергетычных налад знаходзіцца на ступені вопытных узораў.

Для хвалевых энергетычных налад (ХЭН), якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час для аўтаномнага спажыўца, магутнасць ветравага хвалявання вызначаецца на пагонны метр фронту хвалі. Так пры вышыні хвалі ў 10 метраў і перыядзе ў 15 секунд магутнасць ХЭН можа дасягаць 2000 кВт/п.м.

У натуральных варунках ветравыя хваляванні з’яўляюцца нерэгулярнымі і для адзнакі ўдзельнай магутнасці ХЭН неабходна ведаць доўгатэрміновую статыстыку па вышыні і перыядах хваль.

Энергія хваль выкарыстоўваецца двума спосабамі: плавучыя платформы калыхаюцца на хвалях, і гэты рух выкарыстоўваецца для вярцення турбінаў; налады, у якіх хвалі якія б’юцца аб бераг праганяюць паветра пад ціскам праз турбіну. Платформы, што калыхаюцца, працуюць наступным чынам: лінейны генератар на сталых магнітах (ланцуг сталых магнітаў на 4-х метровым стрыжні) прывязана да якара, які ляжыць на глыбіні каля 30 метраў. Медная катушка, якая ахоплівае стрыжань, замацавана ў паплавок, г.зн. у шкляны буй, які разам з хвалямі гуляе ўверх і ўніз. Катушка пад час руху перасякае лініі магнітнага поля, і ў ёй узнікае электрычны ток.

У цяперашні час пабудавана некалькі вопытна-прамысловых ХЭНаў у Нарвегіі і Ісландыі. У 2002 годзе ўведзена ў карыстанне хвалевая вопытная электрастанцыя ў Партугаліі, якая пры ўздзеянні хваль вышынёй да 5 метраў выпрацоўвае ў год 6-10 млн кВт·г. электраэнергіі. Але ўдзельныя капіталаўкладанні ў будаўніцтва ХЗН дасягаюць 5000$/кВт, і іх выкарыстоўванне ў прамысловых маштабах не эфектыўна. Аднак трэба адзначыць, што паводзіны хваль больш сталыя, а гаматнасць энергіі ў іх у 50 разоў вышэйшая чым у ветра. Таму патэнцыял выкарыстоўвання энергіі хваль вельмі вялікі.

Вытворцы абсталявання для хвалевых і прыліўных электрастанцый[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі