Эрленд Лу
Эрленд Лу | |
---|---|
нарв.: Erlend Loe | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 мая 1969[1] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, пісьменнік |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Эрленд Лу (нарв.: Erlend Loe, 24 мая 1969, Тронхейм) — нарвежскі пісьменнік і сцэнарыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля альтэрнатыўнай цывільнай службы ў тэатры, Эрленд Лу вывучаў літаратуру, кіназнаўства і этналогію ў Осла. Пазней ён акрамя гэтага наведваў дацкую Акадэмію Кіно (дацк. Danmarks Film Akademi) у Капенгагене і Акадэмію Мастацтва ў Тронхейме (нарв. Kunstakademiet i Trondheim).
Сёння ён жыве ў Осла і працуе пісьменнікам, кінасцэнарыстам і перакладчыкам.
Дэбютным раманам Эрленда Лу, які прынес яму вядомасць, быў «Tatt av Kvinnen» (1993), у якім Лу апісаў непадзеленым каханне маладога нарвежца. Годам пазней была апублікавана кніга для дзяцей «Fisken» (гісторыі пра кіроўцу грузавіка Курта).
Аўтарскі стыль Лу пазнавальны і часта характарызуецца як знарочыста наіўны. Галоўныя героі яго раманаў звычайна хочуць занадта шмат чаго ад штодзённасці. Эрленд Лу часта выкарыстоўвае іронію, гратэскныя перабольшання і гумар. Знакамітая кніга Эрленда Лу «Naiv. Super» перакладзеная ўжо больш чым на 20 моў.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120009404 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- Нарадзіліся 24 мая
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Тронхейме
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі Нарвегіі
- Кінасцэнарысты Нарвегі
- Перакладчыкі Нарвегіі
- Нарвежскамоўныя пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі Нарвегіі
- Сцэнарысты Нарвегіі