Юлія Уладзіміраўна Друніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Уладзіміраўна Друніна
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 мая 1924(1924-05-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1991(1991-11-20)[4][5] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Aleksei Kapler[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца
Гады творчасці з 1945
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр паэзія і лірыка
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
lib.ru/POEZIQ/DRUNINA/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юлія Уладзіміраўна Друніна (руск.: Ю́лия Влади́мировна Дру́нина; 10 траўня 1924 ці 10 траўня 1925, Масква — 21 лістапада 1991, Савецкі Пісацель, Падольскі раён, Маскоўская вобласць) — савецкая паэтэса. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя М. Горкага (1975). Член Саюза пісьменнікаў СССР. Сакратар Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза пісьменнікаў РСФСР. Народны дэпутат СССР. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.

У пачатку 1945 года ў часопісе «Знамя» была надрукавана падборка вершаў Юліі Друнінай. У сакавіку 1947 года Друніна прыняла ўдзел у Першай Усесаюзнай нарадзе маладых пісьменнікаў, што падтрымала яе маральна і дало магчымасць працягваць сваю творчую дзейнасць. У 1948 годзе выйшла першая кніга вершаў Юліі Друнінай «У салдацкім шынялі». Затым паэтэса была прынята ў кандыдаты Саюза пісьменнікаў — быў тады такі інстытут.

У 1952 годзе пасля выхаду другой кніжкі Друніна падала заяву пра перавод з кандыдатаў у члены Саюза пісьменнікаў. Друніну падтрымаў Твардоўскі, толькі пасля яго выступу сакратарыят СП прыняў рашэнне перавесці яе ў сябры СП СССР.

У наступныя гады зборнікі выходзілі адзін за адным: у 1955 годзе — зборнік «Гутарка з сэрцам», у 1958 годзе — «Вецер з фронту», у 1960 годзе — «Сучаснікі», у 1963 годзе — «Трывога» і іншыя. У 1967 годзе Друніна пабывала ў Германіі, у Заходнім Берліне. Падчас паездкі па ФРГ яе спыталі: «Як Вы здолелі захаваць пяшчоту і жаноцкасць пасля ўдзелу ў такой жорсткай вайне?». Яна адказала: «Для нас увесь сэнс вайны з фашызмам менавіта ў абароне гэтай жаноцкасці, спакойнага мацярынства, дабрабыту дзяцей, свету для новага чалавека».

У 1970-я гады выходзяць зборнікі: «У двух вымярэннях», «Я родам не з дзяцінства», «Акопная зорка», «Не бывае кахання нешчаслівай» і іншыя. У 1980 годзе — «Бабінае лета», у 1983 годзе — «Сонца — на лета». Сярод нямногіх празаічных твораў Друнінай — аповесць «Аліска» (1973), аўтабіяграфічная аповесць «З тых вяршыняў…» (1979), публіцыстыка.

Зноскі

  1. Друнина Юлия Владимировна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — ISBN 5-94848-245-6
  3. Друнина Юлия Владимировна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 28 мая 2020.
  5. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.