Перайсці да зместу

Юры Яаксан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юры Яаксан
дзяржаўны старэйшына Эстоніі
16 снежня 1924 — 15 снежня 1925
Папярэднік Фрыдрых Акель
Пераемнік Яан Тээмант

Нараджэнне 16 студзеня 1870(1870-01-16)[1]
Смерць 20 красавіка 1942(1942-04-20)[1] (72 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Трох зорак Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юры Яаксан (эст.: Juri Jaakson; 16 студзеня 1870, воласць Ууэ-Выйду — 20 красавіка 1942, Сосьва, Свярдлоўская вобласць) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў прыватную гімназію Трэфнера, юрыдычны факультэт Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта (1896).

Адвакат[правіць | правіць зыходнік]

У 1897—1901 гадах — памочнік прысяжнага паверанага ў Вільяндзі, у 1901—1902 — у Рызе. У 1902—1914 — прысяжны павераны ў Рызе. У 1898—1901 гадах — старшыня сялянскага таварыства ў Вільяндзі. Быў старшынёй эстонскага грамадства «Іманта» ў Рызе, узначальваў эстонскае грамадства адукацыі і дапамогі ў Рызе. У 1904—1920 — член і старшыня апякунскага савета эстонскай гімназіі імператара Аляксандра (заснаванай па ініцыятыве эстонскай грамадскасці). У 1915—1919 — член рады Tallinna Linnapank (Талінскага гарадскога банка). У 1915—1919 — старшыня цэнтральнага таварыства сялян Паўночнай Эстоніі, старшыня савета Талінскага эканамічнага звязу.

Дзяржаўны дзеяч[правіць | правіць зыходнік]

У 1917 годзе, пасля Лютаўскай рэвалюцыі, быў прызначаны памочнікам камісара Эстляндскай губерні. У 1917—1918 — член і памагаты старшыні Эстонскага земскага савета. У 1918 — генеральны ўпаўнаважаны Часовага ўрада Эстоніі па адносінах з германскімі акупацыйнымі ўладамі. У 1918—1920 — міністр юстыцыі. З 16 снежня 1924 да 15 снежня 1925 — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1926—1940 — прэзідэнт Банка Эстоніі. У 1929—1936 прадстаўляў Эстонію ў фінансавым камітэце Лігі Нацый у Жэневе. У 1935—1938 — член Нацыянальнага эканамічнага савета.

Член Устаноўчага сходу і Рыйгікогу (парламента) першага — чацвёртага і шостага скліканняў. Узнагароджаны Крыжам Волі трэцяга разраду першай ступені — за грамадзянскія заслугі.

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

Арыштаваны органамі НКУС і расстраляны ў лагеры.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Эстонский биографический словарь. — Таллин, 2002.

Зноскі

  1. а б Jüri Jaakson // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]