Яўген Аляксандравіч Тамашчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Аляксандравіч Тамашчык
Дата нараджэння 15 верасня 1933(1933-09-15)[1] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хірургія і акупунктура
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

Яўген Аляксандравіч Тама́шчык (нар. 15 верасня 1933, в. Карпаўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, рэфлексатэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1991). Заснавальнік навуковай школы «Медыцынская рэабілітацыя».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Казахскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, г. Алма-Ата (1960).

Працаваў у Гродзенскай гарадской бальніцы № 2 (1964—1965, хірург); Гродзенскай гарадской бальніцы № 1 (1965—1968, хірург); Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1970—2004; кафедра агульнай хірургіі, у 1988—1990 — дацэнт; у 1990—1997 — загадчык кафедры немедыкаментознай тэрапіі і рэабілітацыі, у 1997—2004 — прафесар).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: рэфлексатэрапія; павышэнне натуральнай аховы арганізма і выкарыстанне акупунктуры ў лячэнні, рэабілітацыі і прафілактыцы рэцыдываў розных захворванняў.

Сярод апублікаванага:

  • Повышение эффективности хирургического лечения больных язвенной болезнью и раком желудка путем формирования устойчивости организма к операционной травме : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.27 ; 14.00.37 / Томащик Евгений Александрович. — Вильнюс, 1989.
  • Психотерапия в реабилитации соматических больных: Метод. пособие для студентов / Гродн. гос. мед. ин-т, Каф. немедикаментоз. терапии и реабилитации — Гродно : ГГМИ, 1998. — 44 с.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тама́шчык Яўген Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Томащик Евгений Александрович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 198.
  • Томащик Евгений Александрович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 235.
  • Научная школа «Медицинская реабилитация» // Научные школы Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 144—161.
  • Томащик Евгений Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 242.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]