1264 — высакосны год, пачаўся ў аўторак. 1264 год нашай эры, 264 год 2-га тысячагоддзя, 64 год XIII стагоддзя, 4 год 7-га дзесяцігоддзя XIII стагоддзя, 5 год 1260-х гадоў.
22 снежня: Мірны і гандлёвы дагавор Полацка (падпісаны князем Гердзенем) з горадам Рыгай і Лівонскім ордэнам. У адпаведнасці з дамовай Полацк адмаўляўся ад прэтэнзій на ніжняе Падзвінне і латгальскія землі, а Ордэн гарантаваў непарушнасць Полацкіх зямель; агавораны правы нямецкіх і полацкіх купцоў у Рызе і Полацку.