18-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»
Appearance
18-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | з 5 па 12 лістапада 2011 | ||
Месца | Мінск, Беларусь | ||
|
XVIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» прайшоў з 5 па 12 лістапада 2011 года. Пляцоўкамі кінафестывалю сталі кінатэатры «Цэнтральны», «Перамога», «Дом кіно», «Піянер», а таксама малая зала Палаца Рэспублікі і відэакомплекс «Цэнтр-відэа». Цырымоніі адкрыцця і закрыцця прайшлі ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі[1].
На кінафестываль «Лістапад» у 2011 годзе было прадстаўлена прыкладна 70 карцін. Фільм адкрыцця фестывалю — «Алена» Андрэя Звягінцава[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Гран-пры «Золата Лістапада» — «Паляўнічы» , рэжысёр Бакур Бакурадзэ (Расія).
- «Срэбра Лістапада» — «Маці» , рэжысёр Мілча Манчаўскі (Македонія).
- Прыз сімпатый гледачоў — «Дзённікі з Пола» , рэжысёр Крыс Краус, рэжысёр (Эстонія, Германія).
- Прыз «За найлепшую рэжысуру» — «Белы-белы свет» , рэжысёр Алег Ноўкавіч (Сербія).
- Спецыяльны прыз журы — «Чорны чацвер» , рэжысёр Антоні Краўзэ (Польшча).
- Прыз «За найлепшую аператарскую работу імя Ю. А. Марухіна» — Івану Гудкову за работу над фільмам «І не было лепшага за брата» (Азербайджан/Расія/Балгарыя, рэжысёр Мурад Ібрагімбекаў).
- Прыз «За найлепшую мужчынскую ролю» — Кахі Каўсадзэ за ролю ў фільме «А ці ёсць там тэатр», рэжысёр Нана Джанелідзэ (Грузія).
- Прыз «За найлепшую жаночую ролю» — Марта Ханзатка за ролю ў фільме «Чорны чацвер» , рэжысёр Антоні Краўзэ (Польшча).
- Прыз «За найлепшую мужчынскую ролю другога плана» — акцёрскаму ансамблю фільма «Шапіто-шоу» , рэжысёр Сяргей Лобан (Расія).
- Прыз «За найлепшую жаночую ролю другога плана» — Хана Селімавач, Ясна Джурычыч за ролі ў фільме «Белы-белы свет» , рэжысёр Алег Ноўкавіч (Сербія).
- Прыз «За найлепшы фільм конкурсу ігравога кіно „Маладосць на маршы“ імя народнага артыста СССР кінарэжысёра В. Ц. Турава» — «На поўнач дарогі няма» , рэжысёр Рыгаберта Перэскана (Мексіка).
- Гран-пры конкурсу неігравога кіно — «Урок аргенцінскай», рэжысёр Войцех Старань (Польшча).
- Прыз «За найлепшы фільм конкурсу маладога неігравога кіно» — «Стойбішча», рэжысёр Аліжан Насіраў (Кыргызстан)
- Спецыяльны прыз журы дакументальнага кіно — «Шахта № 8», рэжысёр Марыяна Каат (Эстонія, Украіна).
- Гран-пры Міжнароднага фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік» — «Чортава нявеста» , рэжысёр Здэнек Трошка (Чэхія).
- Спецыяльны прыз Міжнароднага фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік» — «Рыжык у Залюстроўі» за развіццё традыцый кінаказкі з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, рэжысёр Алена Турава (Беларусь).
- Прыз сімпатый гледачоў Міжнароднага фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Залаты Лістападзік» — «Паляванне за скарбамі Ганібала» , рэжысёр Петэр Тым (Германія).
- Прыз Прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» — «Манашка», рэжысёр Галіна Адамовіч (Беларусь).
- Спецыяльны прыз Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта М. Ладуцькі — «Дзённікі з Пола» , рэжысёр Крыс Краус, рэжысёр (Эстонія, Германія).
- Спецыяльны прыз тэлекампаніі «Мір» «Мова кіно — мова паразумення» — «Загружаючы маё жыццё», рэжысёр Аруцюн Шацян (Арменія).
- Спецыяльны прыз ТРА «Саюз» — «Паляўнічы» , рэжысёр Бакур Бакурадзэ (Расія).
- Спецыяльны прыз Выканаўчага камітэта СНД — «І не было лепшага за брата», рэжысёр Мурад Ібрагімбекаў (Азербайджан, Расія, Балгарыя).
- Прыз Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі — «Манашка», рэжысёр Галіна Адамовіч (Беларусь).
- Прыз Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі «За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве»:
- «Спас-камень», рэжысёр Валянціна Гуркаленка (Расія)
- «Рыжык у Залюстроўі», рэжысёр Алена Турава (Беларусь).
Зноскі
- ↑ «Лістапад-шоу»
- ↑ Праграму «Лістапада-2011» адкрыў фільм «Алена» расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава(недаступная спасылка)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Старонка на сайце кінафетывалю Архівавана 13 сакавіка 2018.
- 18-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» на сайце «Internet Movie Database»