1919 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/%D0%9F%D1%80%D0%B5%D0%BF%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D0%B8_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D1%85%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B6%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D1%83%D1%87%D0%B8%D0%BB%D0%B8%D1%89%D0%B0.jpg/320px-%D0%9F%D1%80%D0%B5%D0%BF%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D0%B8_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D1%85%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B6%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D1%83%D1%87%D0%B8%D0%BB%D0%B8%D1%89%D0%B0.jpg)
1919 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- Першы губернскі сход працаўнікоў мастацтваў у Віцебску
- 20 студзеня* — афіцыйнае адкрыццё Беларускага абласнога музея (з 31.8.1923 — Беларускі дзяржаўны музей)
- 28 студзеня — афіцыйнае адкрыццё Віцебскага народнага мастацкага вучылішча ў памяшканні хаты былога банкіра Вішняка па вуліцы Бухарынскай, 10 (зараз — вуліца Газеты «Праўда»)
- Кастрычнік — прыезд Казіміра Малевіча, запрошанага Маркам Шагалам на пасаду прафесара Віцебскіх дзяржаўна-мастацкіх майстэрняў.
- 7 лістапада галоўныя вуліцы і плошчы Віцебска аформлены манументальнымі роспісамі да свята 2-й гадавіны рэвалюцыі. Вялікае палотнішча, размаляванае Маркам Шагалам было размешчана на будынку сабора ў цэнтры горада.
- Лістапад — у Віцебску адкрыта «Першая дзяржаўная выстаўка карцін мясцовых і маскоўскіх мастакоў», у якой прымалі удзел Юдэль Пэн, Марк Шагал, Саламон Юдовін, Уладзіслаў Страмінскі, Абрам Бразер, Эль Лісіцкі, Казімір Малевіч, Леў Зевін, Роберт Фальк, Арыстарх Лянтулаў, Пётр Канчалоўскі і інш[1].
- Лістапад — Казімір Малевіч пакінуў Віцебскія дзяржаўна-мастацкія майстэрні і заснаваў у Віцебску «Супрэматычную акадэмію»
- Іван Пуні (1894 — 1956) выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы
З’явіліся[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 20 верасня — Канстанцін Максімцаў, беларускі мастак
- 21 верасня — Пётр Раманоўскі, (пам. 1977), беларускі мастак-жывапісец
- 5 кастрычніка — Пётр Крахалёў (пам. 1997), беларускі мастак-жывапісец
- 1 снежня — Уладзімір Дамарад, беларускі графік
- 13 снежня — Валяр'яна Жолтак (пам. 2000), беларускі мастак-жывапісец
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 2 студзеня — Уладзімір Акушка (нар. 1862), мастак-заснавальнік малдаўскай мастацкай школы, родам з Ашмян
- 19 ліпеня — Юзаф Беркман (нар. 1838), мастак, публіцыст
- Нікадзім Сілівановіч (нар. 1834), беларускі і расійскі мастак
Галерэя жывапісу[правіць | правіць зыходнік]
-
Ілля Чашнік «Супрэматычная кампазіцыя»
-
Хаім Суцін «Vue d'un village, Céret en Roussillon»
-
Луцыя Балзукевіч «Партрэт Антонія Вівульскага», Нацыянальны музей у Варшаве
Галерэя графікі[правіць | правіць зыходнік]
-
Язэп Драздовіч «Вёска Стадолішча»
-
Язэп Драздовіч «Мінск, Траецкая гара»