Aelurostrongylus falciformis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Aelurostrongylus falciformis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aelurostrongylus falciformis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  2026713

Aelurostrongylus falciformis — від круглых чарвей сямейства Angiostrongylidae, які паразітуе ў лёгкіх барсукоў (Meles meles)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

А. falciformis жывародзячыя. З фекаліямі канчатковага гаспадара лічынкі выводзяцца з арганізма. Развіццё інфекцыйнай трэцяй лічынкі адбываецца ў розных відах слімакоў і слізняў (Arion hortensis, Cepaea hortensis, Cepaea nemoralis, Deroceras agreste, Succinea putris, Euomphalia strigella, Fruticola hispida). Заражэнне адбываецца шляхам спажывання заражаных слімакоў. Прэпатэнтны перыяд складае 21 дзень[2].

Зноскі

  1. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
  2. Roy C. Anderson: Nematode Parasites of Vertebrates: Their Development and Transmission. CABI, 2000, ISBN 9780851997865, S. 164.