Ancylostoma tubaeforme

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ancylostoma tubaeforme
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ancylostoma tubaeforme Zeder, 1800


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  53327
EOL  6835691

Ancylostoma tubaeforme — від паразітычных круглых чарвей сямейства Ancylostomatidae. Лакалізуецца ў худой кішцы каля дванаццаціперснай кішкі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дарослыя асобіны маюць памер каля 7-12 мм. Даўжыня лічынак 55 — 76 мкм. і шырынёй 34 — 45 мкм.

Гаспадары[правіць | правіць зыходнік]

Шырокае распаўсюджанне яны атрымалі дзякуючы паўсюднаму жыццю свойскіх катоў. Паразітуюць у тонкім кішачніку прадстаўнікоў сямейства каціныя (Felidae). З дзікіх жывёл адзначаны ў рысі (Lynx lynx)[1][2].

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Кошкі заражаюцца пры праглынанні заражаных грызуноў непасрэдна з травы, заражанай лічынкамі, або пры вылізванні заражанай поўсці. У іншых выпадках лічынкі праходзяць праз скуру і дасягаюць тонкай кішкі праз крывацёк. Людзі таксама могуць заразіцца. У іх лічынка праходзіць праз здаровую скуру, утвараючы дэрматыт.

Зноскі

  1. Шималов, В. Т. Рысь (Felix lynx) — новый дефинитивный хозяин для Ancylostoma tubaeformis (Zeder, 1800) и Capillaria feliscati (Bellingham, 1845) / В. Т. Шималов // Третья зоологическая конференция Белорусской ССР, посвященная 50-летию образования БССР : тезисы докладов. — Минск, 1968. — С. 135.
  2. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]