Перайсці да зместу

Nikkei 225

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Nikkei 225 (Nikkei 225, Stock Average, яп. 日経平均株価', 日経225) – адзін з найважнейшых фондавых індэксаў Японіі. Упершыню індэкс быў апублікаваны 7 верасня 1950 года Такійскай фондавай біржай пад назвай TSE Adjusted, Stock Price Average.

З 1970 года індэкс вылічваецца японскай газетай The Nihon Keizai, Shimbun.

15 лютага 2021 года індэкс Nikkei 225 пераадолеў адзнаку ў 30 000 пунктаў, што стала самым вялікім вынікам за апошнія 30 гадоў. Прычынай росту з'яўляецца праграма грашова-крэдытнага стымулявання, рэалізаваная Банкам Японіі для змякчэння фінансавых вынiкаў пандэміі COVID-19.[1]

Па стану на канец 2022 года найбольшы ўплыў на індэкс аказвае кампанія Tokyo Electron (TYO: 8035).

Разлік індэкса[правіць | правіць зыходнік]

Індэкс шляхам вызначэння сумы "скарэкціраваных цэн акцый" і дзялення гэтай сумы на "дзяльнік". "Скарэкціраваная цана" акцыі - гэта яе цана, памножаная на каэфіцыент карэкціроўкі цаны. Каэфіцыент карэкціроўкі цаны звычайна роўны 1 для большасці акцый, але для акцый з адносна высокай цаной гэты каэфіцыент ніжэй. "Дзельнік" карэктуецца пры змене кошыка акцый, а таксама падчас драбнення акцый або зваротнага драбнення, каб прадухіліць рэзкую змену індэкса гэтымі нярынкавымі падзеямі.[2]

Індэкс Nikkei 225 складаецца з акцый кампаній. Акцыі ўзаемных фондаў, біржавыя фонды, фонды нерухомасці і прывілеяваныя акцыі не ўключаюцца. Адбіраюцца найбольш гандлюемыя акцыі. Калі кампанія ў індэксе выпадае з-за зліцця або банкруцтва, замену шукаюць у тым жа рынкавым сектары.[3]

Са студзеня 2010 года індэкс абнаўляецца кожныя 15 секунд падчас гандлёвых сесій.[4] Пры гэтым спіс кампаній, якія ўваходзяць у Nikkei 225, пераглядаецца штогод, у кастрычніку.[5]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Nikkei index hits 30,000 for first time in three decades. asia.nikkei.com. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2021. Праверана 15 лютага 2022.
  2. Nikkei Stock Average Index Guidebook. indexes.nikkei.co.jp. Праверана 15 лютага 2022.
  3. Trading indices. comparebrokers.co. Праверана 15 лютага 2022.
  4. Nikkei to calculate 225 average every 15 seconds. reuters.com. Праверана 15 лютага 2022.
  5. FAQ (Nikkei Stock Average). indexes.nikkei.co.jp. Праверана 15 лютага 2022.