Багушэўская партызанская брыгада (2-га складу)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багушэўская партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Дыслакацыя Багушэўскі , Чашніцкі, Лепельскі, Халопеніцкі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Я. М. Прахарэнка

Багушэўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада імя Суворава, вылучаннага з 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава, асабовага складу вылучаннага Сенненскай партызанскай брыгадай і з мясцовых жыхароў. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Багушэўскага, Чашніцкага, Лепельскага, Халопеніцкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (651 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-ы атрад імя Шчорса;
  • 2-гі атрад імя Суворава;
  • 3-і атрад імя Катоўскага;
  • 4-ы атрад імя Чапаева;
  • 5-ы атрад імя Варашылава;
  • 6-ы атрад імя Лазо.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • В. М. Лаўкоў;
  • С. Б. Лісецкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ВіцебскОрша, Орша — Мінск, на шашы БагушэўскСянно і іншых. У лістападзе 1943 года разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Чудня Багушэўскага раёна. Удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі прыкрываючы з усходу ударную лепельскую групоўку. У сакавіку 1944 года ў баях стрымлівалі нямецкае наступленне каля вёсак Уздорнікі, Баркі, Кавельшчына, на рубяжы вёсак ГорыВяцера Чашніцкага раёна і перакрылі шлях да партызанскага аэрадрома на возеры Ямнае. У маі — чэрвені 1944 года вялі баі з карнікамі, трымалі абарону на лініі вёсак СтудзёнкаБаравухаСівы Камень, на участку вёсак МаісееўшчынаСтарына Халопеніцкага раёна прарвалі нямецкую блакаду. Разам з часцямі Чырвонай Арміі разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Бабаедава і Заполле Сенненскага раёна. Каля вёскі Чарэя Чашніцкага раёна перарэзалі шлях адступлення праціўніку, што дало магчымасць часцям Чырвонай Арміі захапіць у палон вялікую колькасць гітлераўцаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]