Выбары ў Каардынацыйную раду (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Размеркаванне мандатаў у Каардынацыйнай Радзе III-га склікання па выніках выбараў:      Спіс «Воля»: 6 мандатаў      Спіс «Еўрапейскі выбар»: 8 мандатаў      Спіс «Наша справа»: 6 мандатаў      Спіс «Незалежныя беларусы»: 8 мандатаў      Спіс «Блок Пракоп’ева — Ягорава»: 13 мандатаў      Спіс «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"»: 28 мандатаў      Спіс «Хопіць баяцца»: 3 мандаты      Спіс «Моладзевы наступ»: 8 мандатаў

Выбары ў Каардынацыйную раду Беларусі ІІІ склікання прайшлі 25—27 мая 2024 года.

Першы склад Каардынацыйнай рады быў сфарміраваны ў жніўні 2020 года для пераадолення палітычнага крызісу ў краіне пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. У кастрычніку 2022 года Каардынацыйная рада была рэфармаваная, у яе склад увайшлі 115 членаў. Трэці склад Каардынацыйнай рады было вырашана выбраць праз выбары[1].

Ход кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

З 7 па 28 сакавіка 2024 года была сфарміраваная выбарчая камісія па правядзенні выбараў. У яе склад увайшлі Алена Прыходзька (старшыня), Андрэй Атаманчук, Яраслаў Бекіш, Дзмітрый Лазавік, Альвіна Мінгазава і Алена Філатава[1].

З 1 красавіка па 15 красавіка былі сфарміраваныя спісы выбарчых суб’ектаў. 15 красавіка адбылася падача на рэгістрацыю ў выбарчую камісію, якая доўжылася да 22 красавіка[1]. Лідар спіса выбарчага суб’екта мусілі запоўніць Форму першаснай падачы заяўкі. Пасля спісы былі перададзены на верыфікацыю ў Выбарчую камісію. Прынятае рашэнне Выбарчай Камісіі паступілі на электронную пошту лідара спіса[1].

З 25 красавіка да 25 мая прайшла агітацыя[1].

20 мая была апублікавана платформа Belarus ID[2], для бяспечнай верыфікацыі чалавека і галасавання анлайн. З прычын бяспекі для людзей унутры Беларусі будзе апублікавана вэб-версія[3].

22 мая лідар выбарчнага спісу «Закон і правапарадак» Аляксандр Азараў праз бот плана «Перамога» разаслаў заклікі галасаваць на выбарах і падтрымаць ягоны спіс[4]. Гэтыя дзеянні былі ўспрыняты як злоўжыванне, якое можа паставіць пад пагрозу людзей унутры Беларусі. Святлана Ціханоўская заявіла, што рассылка не была ўзгодненая ні з яе Офісам, ні з Аб’яднаным пераходным кабінетам, таму Азарава пазбавілі доступу да чат-боту плана «Перамога»[5]. 23 мая сітуацыю з рассылкай Азаравым паведамлення праз чат-бот разглядзела Выбарчая камісія па выбарах у Каардынацыйную раду. Сябры камісіі прынялі рашэнне зняць з выбараў увесь спіс «Закон і правапарадак», калі Аляксандра Азараў добраахвотна не адмовіцца балатавацца ў Каардынацыйную раду[6]. Раніцай наступнага дня спіс «Закон і правапарадак» адмовіўся прыняць ультыматум Выбарчай камісіі[7]. Следам на пасяджэнні камісіі было прынята рашэнне зняць з гонкі ўвесь спіс «Закон і правапарадак»[8].

Выбары ў Каардынацыйную раду пачаліся 25 мая і працягвалі 3 дні — да 23:59 27 мая. Галасаваць на выбарах у КР можна было толькі з наяўным пашпартам грамадзяніна Беларусі незалежна ад тэрміну дзеяння[3]. Усяго на выбарах прагаласавалі 6723 чалавекі[9].

Першапачаткова абяцалася, што першыя вынікі будуць аб’яўлены не пазней за 29 мая[1], аднак, папярэднія вынікі былі абвешчаны адразу пасля галасавання[9]. 28 мая, на наступны дзень пасля галасавання, Выбарчая камісія паведаміла, што памылкова спісу «Наша справа» адзін мандат, які мусіў дастацца спісу «Моладзевы наступ»[10].

На падачу і разгляд скаргаў закладзены перыяд з 29 мая па 8 чэрвеня. Канчатковыя вынікі выбараў будуць агалошаны 8 чэрвеня 2024 года[1].

Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады ІІІ склікання адбудзецца 15 чэрвеня 2024 г[1].

Вынікі выбараў[11][правіць | правіць зыходнік]

Выбарчы спіс Колькасць галасоў Працэнт галасоў Колькасць атрыманых месцаў у КР (папярэднія вынікі)[12]
Салідарнасць 104 1,55 % не пераадолеў мінімальны парог
Блок «Воля» 432 6,43 % 6
Еўрапейскі выбар 605 9,00 % 8
Наша справа 489 7,27 % 6[10]
Закон і правапарадак зняты з выбараў
Голас дыяспар Адзінства па-над межамі 184 2,74 % не пераадолеў мінімальны парог
Незалежныя беларусы 616 9,16 % 8
Блок Пракоп’ева — Ягорава 1050 15,62 % 13
Каманда Паўла Латушкі і рух «За Свабоду» 2358 35,07 % 28
Хопіць Баяцца! 226 3,36 % 3
Краіна для жыцця 61 0,91 % не пераадолеў мінімальны парог
Моладзевы наступ 598 8,89 % 8[10]

Пераслед удзельнікаў[правіць | правіць зыходнік]

3 мая 2024 года КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» кааліцыю "Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», якая бярэ ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду[13]. 10 мая «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» прызнаныя спісы кандыдатаў «Закон і парадак», «Еўрапейскі выбар», «Моладзевы наступ» і «Воля», 16 мая — ўсе астатнія[14][15].

25 мая Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што завёў крымінальныя справы супраць усіх 257 чалавек, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду, па артыкулах аб змове з мэтай захопу ўлады, закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі, стварэнні «экстрэмісцкага» фарміравання і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (артыкулы 357, 361, 361-1 і 361-4 КК)[16].

Выбарчыя спісы[правіць | правіць зыходнік]

Незалежныя беларусы[правіць | правіць зыходнік]

Закон і правапарадак[правіць | правіць зыходнік]

23 мая спіс зняты з выбараў па рашэнні Выбарчай камісіі[8].

Аб’яднанне палітычных партый «Народная Грамада» і Беларуская хрысціянская дэмакратыя «Салідарнасць»[правіць | правіць зыходнік]

Грамадскі рух «Краіна для жыцця»[правіць | правіць зыходнік]

Каманда Паўла Латушкі і рух «За свабоду»[правіць | правіць зыходнік]

  1. Павел Латушка
  2. Юрый Губарэвіч
  3. Уладзімір Астапенка
  4. Наталля Задзяркоўская
  5. Анжаліка Мельнікава
  6. Аляксей Міхалевіч
  7. Юлія Камінская
  8. Арцём Шапараў
  9. Кацярына Каланчук-Ваданосава
  10. Андрэй Курэйчык
  11. Арцём Брухан
  12. Міхаіл Кірылюк
  13. Рыта Гаціх
  14. Ігар Сігаў
  15. Ірына Халопіца
  16. Алег Кулеша
  17. Павел Батуеў
  18. Алег Гарбуз
  19. Аляксандра Ханевіч
  20. Юлія Гурчонак
  21. Надзея Крывашанава
  22. Іна Дабратвор
  23. Вольга Вялічка
  24. Віталь Амяльковіч
  25. Даша Кароль
  26. Юрый Казакевіч
  27. Яна Латушка
  28. Надзея Сцепанцова
  29. Яўгеній Малашук
  30. Віталь Лакотка
  31. Вольга Марозава
  32. Мікалай Філонаў
  33. Ян Гарадкоў
  34. Аляксей Чаркас
  35. Марыя Бабовіч
  36. Яніна Яшчук
  37. Алег Марозаў
  38. Жанна Захаркевіч
  39. Вольга Нікалайчык
  40. Вадзім Бабін
  41. Вольга Рытус
  42. Вольга Скрашчук
  43. Вольга Дубовік
  44. Ала Цвірко
  45. Алена Пуцыковіч
  46. Валерый Сляпухін

Блок Пракоп’ева — Ягорава[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вадзім Пракоп’еў
  2. Андрэй Ягораў
  3. Аляксандр Кныровіч
  4. Паліна Бродзік
  5. Лізавета Кохман
  6. Андрэй Кушняроў
  7. Васіль Верамейчык
  8. Таццяна Хоміч
  9. Святлана Мацкевіч
  10. Павел Патапаў
  11. Марына (Калініна) Зялёная
  12. Ян (Іван) Маркаў
  13. Андрэй Жураўлеў
  14. Аліна Харысава
  15. Сяргей Стальмакоў
  16. Міхаіл Мацкевіч
  17. Сяргей Міхяёнак
  18. Аляксандр Адамянц
  19. Веста (Янусік) Свендсен
  20. Іна Зайцава
  21. Віктар Мароз
  22. Станіслаў Салавей
  23. Марыя Маляўка
  24. Вольга Паўлава
  25. Сяргей Бародзіч
  26. Андрэй Судзілоўскі
  27. Дзяніс Баранаў
  28. Галіна Каткоўская
  29. Дзмітрый Наскавец
  30. Вольга Сар’янен
  31. Вольга Пашкевіч
  32. Яраслаў Гамолка (уключаны 1 мая)[8]
  33. Андрэй Колас
  34. Віталь Цімошчанка
  35. Таццяна Сафонава

Еўрапейскі выбар[правіць | правіць зыходнік]

  1. Аляксандр Дабравольскі
  2. Аліна Коўшык (Коўшык-Петшыкоўска) (уключана 1 мая)[8]
  3. Мікалай Халезін
  4. Валерый Мацкевіч
  5. Станіслава Гліннік
  6. Аляксандра Мамаева
  7. Уладзімір Шанцаў
  8. Артур Фінькевіч
  9. Павел Мар'еўскі
  10. Марыя Яфімава
  11. Веялета Бяліцкая
  12. Віталь Гаўрук
  13. Віталь Малчанаў
  14. Юлія Сліўко
  15. Уладзімір Кобец
  16. Наталля Юроўская
  17. Ілля Міхневіч
  18. Яўген Андрэйчык
  19. Аляксандр Карнышоў
  20. Вольга Ермалаева Франка
  21. Інэса Варахава
  22. Зміцер Маракоў
  23. Станіслаў Алейнічэнка
  24. Андрэй Тупаўскі
  25. Галіна Ляшкевіч
  26. Аксана Баранава
  27. Віктар Болдзін
  28. Ірына Варачкова
  29. Юры Палевікоў
  30. Алена Болдзіна
  31. Андрэй Сініца
  32. Яўген Шаўрук
  33. Алена Тупаўская
  34. Сяргей Баранаў
  35. Алена Малькевіч

Воля[правіць | правіць зыходнік]

Аб’яднанне «Наша справа»[правіць | правіць зыходнік]

Моладзевы наступ[правіць | правіць зыходнік]

Голас дыяспар — адзінства па-над межамі[правіць | правіць зыходнік]

Хопіць баяцца[правіць | правіць зыходнік]

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Выданне «Наша Ніва» заявіла, што лабісты выбараў хацелі стварыць цэнтр, альтэрнатыўны Святлане Ціханоўскай, а праз малую колькасць удзельнікаў атрымалі дыскрэдытацыю ўсёй апазіцыі як такой. Былі выказаны апасенні, што назіральнікі звонку могуць успрыняць такі вынік як праяву крайняй слабасці беларускай апазіцыі і дыяспары ў цэлым[17].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Выбары ў Каардынацыйную раду(нявызн.). Выбары ў Каардынацыйную раду. Праверана 7 мая 2024.
  2. Выбары ў Каардынацыйную раду(нявызн.). Выбары ў Каардынацыйную раду. Праверана 22 мая 2024.
  3. а б Апублікаваны мабільны дадатак для ўдзелу ў галасаванні ў Каардынацыйную раду . Наша Ніва (21 мая 2024). Праверана 22 мая 2024.
  4. Падпісаным на план «Перамога» прыйшло апавяшчэнне: галасуйце за Азарава. Што адбываецца і ў чым небяспека . Наша Ніва (22 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
  5. Ціханоўская: Забралі ў Азарава доступ да чат-бота «Перамога» . Наша Ніва (22 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
  6. Азарава прымушаюць зняцца з выбараў у Каардынацыйную раду . Наша Ніва (23 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
  7. Азараў адмовіўся здымацца з выбарчай гонкі ў Каардынацыйную раду . Наша Ніва (24 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
  8. а б в г д е Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду . Наша Ніва (24 мая 2024). Праверана 24 мая 2024. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя ":1" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  9. а б Папярэднія вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: перамагае спіс Латушкі з 35% . Наша Ніва (28 мая 2024). Праверана 27 мая 2024.
  10. а б в Па выбарах у Каардынацыйную раду назвалі няправільныя вынікі. Вось правільныя . belsat.eu. Праверана 28 мая 2024.
  11. Вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: перамагае спіс Латушкі з 35% . Наша Ніва (28 мая 2024). Праверана 27 мая 2024.
  12. Каардынацыйная рада. Telegram. Праверана 27 мая 2024.
  13. У Беларусі – некалькі новых «экстрэмісцкіх фармаванняў» . belsat.eu. Праверана 9 мая 2024.
  14. Свабода, Радыё. Усе кааліцыі, якія балятуюцца ў Каардынацыйную раду, улады прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» . Радыё Свабода (16 мая 2024). Праверана 22 мая 2024.
  15. Все коалиции, которые баллотируются в Координационный совет, признаны «экстремистскими формированиями» (руск.). Медиазона Беларусь. Праверана 22 мая 2024.
  16. СК завёў крымінальныя справы супраць 257 чалавек, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду . Наша Ніва (21 мая 2024). Праверана 21 мая 2024.
  17. Дарагая Каардынацыйная рада да абеду, або Што гэтыя выбары паказалі нават тупому . Наша Ніва (27 мая 2024). Праверана 27 мая 2024.