115-я Горацкая партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
61-я партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Дыслакацыя Горацкі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Шклоўскі, Аршанскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Г. Р. Ленчыкаў

115-я Горацкая партызанская брыгада — была створана ў кастрычніку 1943 года як атрад 35-А, (з лютага 1944 года як 115-ы Горацкі партызанскі атрад). Атрад сфарміраваў 4 роты, пашырыў уплыў на 2-гі атрад (пазней 112-ы Горацкі партызанскі атрад) і з лістапада 1943 года выконваў функцыі галоўнай арганізацыі. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Горацкага, Дрыбінскага, Дубровенскага, Шклоўскага, Аршанскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года атрад (801 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў 115-ы атрад з кастрычніка 1943 года як брыгаду ў складзе 4 атрадаў.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

  • І. І. Лагімахаў;
  • А. Ф. Палікарпаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя баявыя дзеянні вялі па абароне раёна дыслакацыі, дзе ў маі 1944 года пад аховай партызан было больш за 3,5 тыс. мірных жыхароў. У маі 1944 года разам з 112-ым Горацкім партызанскім атрадам партызаны вялі абарончыя баі, прарвалі блакаду і выйшлі з акружэння. Наносілі ўдары на чыгуначных участках МагілёўКрычаў, ОршаШклоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]