Іван Валяр’янавіч Нічыпарук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Валяр’янавіч Нічыпарук
Дата нараджэння 11 лютага 1910(1910-02-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1987(1987-02-22) (77 гадоў)
Род дзейнасці урач, хірург, траўматолаг, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны ўрач Беларускай ССР Выдатнік аховы здароўя СССР

Іван Валяр’янавіч Нічыпарук (1910—1987) — беларускі ўрач-хірург, траўматолаг, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1967)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Нічыпарук скончыў Гродзенскую мужчынскую гімназію імя Адама Міцкевіча. З 1930 па 1937 гады Іван Нічыпарук вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце імя Стэфана Баторыя[3]. Да вайны Іван Валяр’янавіч працаваў у 1-й бальніцы Гродна, у вайну, якая настала неўзабаве, працягваў прымаць хворых, адначасова таемна перапраўляючы партызанам лекі і перавязачныя матэрыялы, а ў 1944 годзе, калі вызвалілі Беларусь, яго прызначылі галоўным урачом 2-й гарадской бальніцы. Іван Нічыпарук спачатку ўзначаліў бальніцу, а потым загадваў там аддзяленнем[3].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На будынку 2-й гарадской клінічнай бальніцы (вул. Гагарына, 5) устаноўлена мемарыяльная дошка[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]