Іван Макаравіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Макаравіч (фільм))
Іван МакаравічM:
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Аператар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 85 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1968
IMDb ID 0319585

«Іван Макаравіч» — мастацкі фільм, кінааповесць рэжысёра Ігара Дабралюбава. Знята на кінастудыі «Беларусьфільм». Сцэнарый: В. Саўчанка. Аператар Дзмітрый Зайцаў. На экраны фільм выйшаў 18 лістапада 1968 года.

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Махонін, Ірына Бразгоўка, Тамара Логінава, Аркадзь Трусаў

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У звычайным беларускім гарадку жыве просты хлопчык Ваня — жыве, як астатнія яго аднагодкі. Пачынаецца Вялікая айчынная вайна. 13-гадовы хлопчык Іван губляе ўсіх блізкіх. Бацька пайшоў на фронт, маці загінула пры бамбёжцы. Івану даводзіцца выжываць, спадзеючыся толькі на свае сілы. Ён эвакуіруецца за Урал, уладкоўваецца на завод і нават знаходзіць магчымасць дапамагчы незнаёмым людзям.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Гран-пры «Срэбраная Мінерва» «за высокае выканальніцкае майстэрства акцёраў і выдатнае тэхнічнае вырашэнне фільма, што надало яму асаблівую выразнасць» на 22-м МКФ дзіцячых фільмаў у Венецыі (Італія, 1970)
  • Спецыяльны прыз і дыплом 1-й ступені за лепшы фільм для дзяцей і юнацтва на 10 КФ рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (Мінск, 1969)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2