Internet Movie Database
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| {{{імя}}} | |
| URL: | |
|---|---|
| Камерцыйны: |
Так |
| Тып сайта: |
База даных пра фільмы, тэлепраграмы і камп'ютарня гульні |
| Рэгістрацыя: |
Неабавязковая |
| Уладальнік: | |
| Аўтар: | |
| Пачатак працы: | |
| Бягучы статус: |
Актыўная |
Internet Movie Database (IMDb, англ.: База даных фільмаў у Інтэрнэце) — найбуйнейшая ў свеце база даных і вэб-сайт пра кінематограф. База даных у значнай ступені запаўняецца добраахвотнікамі, што ў некаторай ступені падобна з вікі-канцэпцыяй. У базе сабрана інфармацыя (па стане на канец верасня 2010 года) пра 1,7 млн кінастужак, тэлесерыялаў і асобных іх серый, а таксама пра 3,8 млн асоб, звязаных з кіно, — акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і інш.[1]
C 1998 года базай даных IMDb валодае кампанія «Amazon.com». Амаль уся інфармацыя IMDb знаходзіцца ў свабодным доступе, сайт IMDb.com функцыянуе на аснове свабоднага праграмнага забеспячэння (Apache, Perl і г. д.).
Зноскі
- ↑ Статыстыка IMDb(англ.) (Праверана 27 верасня 2010)
Спасылкі [правіць]
- Сайт Internet Movie Database (IMDb)(англ.)
- Гісторыя IMDb(англ.)
- Частыя пытанні пра IMDb(англ.)