Ігнацій Багдановіч
Ігнацій Багдановіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1787 |
Род | Багдановічы |
Бацька | Тадэвуш Багдановіч[d] |
Жонка | Барбара са Свентаржэцкіх[d] |
Ігнацій Багдановіч (1787 — ?) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Багдановічаў герба «Багорыя». Сын Тадэвуша, старосты самніцкага і лоўчага менскага, і Людвігі з Вышынскіх. Ахрышчаны 11 жніўня 1787 года ў Ільскім касцёле[1].
Прэзідэнт Мінскага крымінальнага суда (1832), калежскі асэсар (1844)[1].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Барбарай са Свентаржэцкіх. Сыны[1]:
- Браніслаў Тадэвуш Януарый (хр. 08.10.1816 у Мінскім кафедральным касцёле)
- Генрык Юзаф (хр. 20.03.1818 у Мінскім кафедральным касцёле, пам. да 07.01.1906).
- Тадэвуш, хр. 03.02.1829, калежскі рэгістратар, служыў у Мінскім крымінальным судзе (1848), тады ж хадайнічаў аб выданні пасведчання для паступлення братоў малодшых братоў ва ўніверсітэт, а Антона Яна Канстанціна і Генрыка Марка яшчэ і ў пансіён.
- Ігнацій Казімір (хр. 30.05.1830. у Мінскім кафедральным касцёле)
- Сергіуш Апалоніуш Адам (хр. 01.05.1832. у Мінскім кафедральным касцёле)
- Антон Ян Канстанцін.
- Генрых Марк, скончыў Віленскі дваранскі інстытут і прасіў аб выдачы пасведчання для паступлення ў Пецярбургскі універсітэт (1858).
Дочкі[1]:
- Філіпіна, у шлюбе за Лукашэвічам
- Адэля
Хадайнічаў у 1844 годзе аб вольным праездзе дачок да Палангі на лячэнне[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. Б / С. Рыбчонак [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : НАРБ, 2007. — С. 41. — 672 с. — ISBN 978-985-6372-52-3.