Ірына Міхайлаўна Дароніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Міхайлаўна Дароніна
Дата нараджэння 31 студзеня 1919(1919-01-31) (105 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр

Ірына Міхайлаўна Дароніна (31 студзеня 1919, Масква) — беларуская артыстка балета.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1937 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча.

У 1937—1938 і 1939—1962 (з перапынкам) салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1938—1939 працавала ў Дзяржаўным ансамблі танца СССР пад кіраўніцтвам І. Майсеева.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Характарная танцоўшчыца, вылучалася сцэнічным тэмпераментам, акцёрскім дараваннем, мімічнай выразнасцю. Найбольш цікавымі і своеасаблівымі ў яе выкананні былі гратэскавыя партыі і народныя танцы.

У нацыянальным рэпертуары першая ўвасобіла вобразы Хмары («Князь-возера» В. Залатарова) і пані Ядвігі («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера).

Сярод іншых партый: фея Карабос («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Марцаліна («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Гудула («Эсмеральда[ru]» Ц. Пуні), Другая жонка («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Бармалеіха, Варвара («Доктар Айбаліт» І. Марозава); танцы — венгерскі, іспанскі, мазуркаЛебядзінае возера»), усходні («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), цыганскі («Дон Кіхот» Л. Мінкуса); характарныя танцы ў операх «Іван Сусанін» М. Глінкі, «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Аіда» Дж. Вердзі і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]