Абдулвагаб Ісакавіч Вагабаў
Абдулвагаб Ісакавіч Вагабаў | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве, інжынер-гідратэхнік, кіраўнік |
Дата нараджэння | 25 мая 1952 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Абдулвагаб Ісакавіч Вагабаў (нар. 25 мая 1952) — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2004)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Дагестане.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе пасля заканчэння аддзялення гідрамеліярацыі Махачкалінскага сельскагаспадарчага тэхнікума. У 1984 годзе скончыў інжынерны факультэт Усесаюзнага сельскагаспадарчага інстытута ў горадзе Балашыха. У 1993 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].
З 1974 па 1989 гады працаваў майстрам, прарабам, галоўным інжынерамі і начальнікам перасоўнай механізаванай калоны ў сістэме «Водгаспбуд». З 1989 па 1997 гады ўзначальваў арэндны будаўніча-мантажны трэст № 41 у Смаргоні. З 1997 года працаваў на кіруючых пасадах у ААТ «Гроднапрамбуд». З 2000 года генеральны дырэктар ААТ «Гроднапрамбуд»[1].
Зноскі
- ↑ а б в Вагабов Абдулвагаб Исакович (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Дагестанскай АССР
- Выпускнікі Расійскага аграрнага завочнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
- Ганаровыя грамадзяне Гродна
- Будаўнікі Беларусі
- Будаўнікі СССР