Аблога Канстанцінопаля, 1422
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аблога Канстанцінопаля туркамі | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Турэцка-візантыйскія войны | |||||||||
Найстарэйшая карта Канстанцінопаля, якая дайшла да нашых часоў, 1422. |
|||||||||
|
|||||||||
| Праціўнікі | |||||||||
| Візантыйская імперыя | Асманская імперыя | ||||||||
| Камандуючыя | |||||||||
| Іаан VIII Палеолаг | Мурад II | ||||||||
| Сілы бакоў | |||||||||
| невядомыя | невядомыя | ||||||||
Аблога Канстанцінопаля (1422) — нягледзячы на адсутнасць рэальных ваенна-палітычных рэсурсаў, Візантыйская імперыя ўмяшалася ў міжусобіцу асманскіх прэтэндэнтаў на султанскі сталец. Стаўленік візантыйцаў прайграў, а новы султан Мурад II з вялікім войскам у чэрвені 1422 году падышоў да Канстанцінопаля і аблажыў яго. Нягледзячы на выкарыстанне асманамі цяжкай артылерыі, абаронцы горада, у т.л. і жанчыны, упарта абараняліся. 24 жніўня яны адбілі асманскі прыступ, накіраваны на браму св. Рамана. Уначы асманы спалілі свае аблогавыя збудаванні і адступілі, Канстанцінопаль выратавалі атрыманыя султанам Мурадам звесткі аб мецяжы, паднятым у тыле яго малодшым братам.
Літ.: