Асманская імперыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікая Асманская Дзяржава
دوله عثمانیه عالیه


Devlet-i Âliyye-i Osmâniyye
Імперыя

Flag of None.svg
 
Flag of Palaeologus Emperor.svg
1299 – 1923


Ottoman flag.svg Osmanli-nisani.svg
Сцяг Герб
Сталіца Сёгют (12991326)
Бурса (13261365)
Эдзірне (13651453)
Канстанцінопаль (Стамбул) (14531922)
Мова асманская мова
Рэлігія Іслам (сунізм)
Валюта акчэ, куруш, ліра
Плошча 24.534.242 км²
Насельніцтва 35 350 000 чал
Форма кіравання Абсалютная манархія:
  • Да 1908 (афіц. і факт.)
  • З 1913 (факт.)

Канстытуцыйная манархія:

Дынастыя Асманскія султаны
Папярэднікі:
Пераемнікі:
Blank.png Канійскі султанат
Flag of Palaeologus Emperor.svg Візантыйская імперыя
Турцыя Flag of Turkey.svg
Албанія Flag of Albania.svg
Трэцяе Балгарскае царства Flag of Bulgaria.svg
Каралеўства Югаславія Flag of the Kingdom of Yugoslavia.svg
Каралеўства Румынія Flag of Romania.svg
Першая Грэчаская Рэспубліка Flag of Greece (1822-1978).svg
Каралеўства Хіджаз Flag of Romania.svg
Брытанскі мандат у Палестыне Palestine-Mandate-Ensign-1927-1948.svg

Асманская імперыя, Атаманская імперыя (турэцк.: Osmanlı İmparatorluğu); афіцыйна Высокая Асманская Дзяржава (турэцк.: Devlet-i Âliyye-i Osmâniyye) (12991923) — адна з найбуйнейшых і наймацнейшых дзяржаў у Міжземнамор'і, якая займала тэрыторыю Малай Азіі, Балканаў, чарнаморскага басейну, Блізкага і Сярэдняга Усходу, а таксама Паўночнай Афрыкі. З 16 ст. Асманская імперыя стаецца чыста ісламскай дзяржавай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асманская імперыя была першапачаткова часткай уладанняў сельджукаў. У 1299, Асман I аб'яўляе незалежнасць Атаманскага прынцыпіята, яго праўнук Мурад I быў першым, хто абвясціў тытул валадара Асманскай дзяржавы — султанам. Пасля заваявання Канстанцінопаля ў 1453 г., дзяржава стала магутнай імперыяй.

Краіна дасягнула свайго піка пад кіраўніцтвам Сулеймана І ў 16-м ст, калі межы яе раскінуліся ад Персідскага заліва да ўсходняй частцы Венгрыі на паўночным-захадзе і ад Егіпту на поўдні да Каўказа на поўначы.

Дзякуючы сваёй магутнасці аказвала ўплыў на краіны розных частак свету, напрыклад: Асманская імперыя вяла падтрымку мусульманскіх кіраўнікоў у Кеніі, а таксама дапамагла галандскай пратэстанцкай уладзе ў змагані з каталіцкай Іспаніяй.

У 17-м стагоддзі, пад уплывам вонкавых і ўнутраных ворагаў, дарагіх войн, асабліва супраць Персіі, Расіі і Аўстра-Венгрыі, пачынаецца палітычны і эканамічны спад. Нягледзечы на цяжкія абставіны імперыі і дагэтуль атрымоўваецца заставацца аднойм з найболей важных палітычных сіл у Еўропе і Заходняй Азіі. У Першай сусветнай вайне, далучылася да цэнтральных сіл, якія ў выніку прайгралі вайну. Пасля турэцкай вайны за незалежнасць (19181923), на астатках былой імперыі 29 кастрычніка 1923 ўтвараецца новая краіна — Рэспубліка Турцыя.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асманскі ўрад наўмысна вёў палітыку развіцця такіх гарадоў як Бурса, Эдзірне (Адрыянопаль) і Канстанцінопаль, паслядоўныя Атаманскія сталіцы, у далейшым галоўныя камерцыйныя і прамысловыя цэнтры краіны, вакол якіх фарміравалася ўнутраная эканоміка краіны.

Асманская імперыя, якой эканамічнае меркаванне было цесна звязана з фундаментальнымі паняццямі грамадства на Блізкім Усходзе, у якім абсалютнай мэтай была кансалідацыя і пашырэнне магутнасці кіраўніка, імкнулася дасягнуць гэтага павелічэннем прыбыткаў у дзяржаўную казну, ствараючы прадукцыйныя багатыя класы. Абсалютная мэта складалася ў тым, каб павялічыць дзяржаўныя прыбыткі ў максімальна магчымай ступені, не парушаючы традыцыйную арганізацыю грамадства. Казначэйства і канцылярыі былі на многа больш развітыя, чым у любой іншай ісламскай краіне, да 17 ст., яны былі вядучымі арганізацыямі сярод усіх дзяржаўных устаноў.

Эканамічная структура імперыі таксама вызначалася яе геапалітычнай структурай. Асманская імперыя стаяла паміж Захадам і Усходам, такім чынам кантралюючы маршрут ва ўсходнім кірунку, што вымусіла іспанскіх і партугальскіх мараходаў шукаць новыя маршруты на Усход. Перад адцрыцём новых марскіх шляхоў, Асманская імперыя была ў зеніце эканамічнага развіцця, сваёй тэрыторыяй яна ахапіла тры кантынента. Пасля настаў эканамічны спад, выкліканы зніжэннем маршрутаў ва ўсходнім кірунку праз Блізкі Усход і Міжземнамор'е, паколькі Заходняя Еўропа адчыняла новыя акіянскія маршруты.

Грамадства[правіць | правіць зыходнік]

Адным з поспехаў сацыяльнай структуры Асманскай імперыі было адзінства, якое існавала сярод шматнацыянальнасці насельніцтва, праз арганізацыю названую, як мілет. Мілеты ўяўлялі сабой рэгілійныя групы, якім дазвалялі ўстанаўліваць уласныя адміністрацыйныя ўстановы, паводле Асманскага кіравання. Таксама дазвалялася захоўваць уласныя рэлігійныя законы, традыцыі і мову, пад агульнай абаронай султана. Такім чынам мілеты паслужылі ключом да даўгавечнасці імперыі. Ужо ў часы панавання Мехмеда II, шырокія правы атрымалі фанарыёты і яўрэі. У выніку, адносна высокая ступень недапушчэня этнічных розніц, была адной з яе самых вялікіх сіл у аб'яднанні новых абласцей, але гэтая неасіміліруючая палітыка стала слабасцю, пасля павышыння нацыяналізму ў народаў, якія апынуліся ў складзе Асманскай імперыі.

Насельніцтва імперыі

1520 11,692,480[1]
1566 15,000,000[2]
1683 30,000,000[3]
1831 7,230,660[1]
1856 35,350,000[1]
1881 17,388,604[1]
1906 20,884,000[1]
1914 18,520,000
1919 14,629,000

Унікальная асаблівасць грамадскага жыцця заключалася ў суіснаванні шматлікіх культур, з традыцыйным мусульманскім вобразам жыцця і запазычваннем заходніх манераў жыцця. Сталіца Асманскай імперыі — Канстанцінопаль таксама меў унікальную культуру, галоўным чынам таму што да асманаў горад з'яўляўся сталіцай рымскай і візантыйскай культур. Асманскі суд ў шматлікіх аспектах сабраў старажытныя традыцыі персідскіх шахаў, але меў шмат грэчаскіх і еўрапейскіх уплываў.

Адным з галоўных падмуркаў грамадства ў Асманскай імперыі было рабства, якое мела рэгілійную і сацыяльную падтрымку. Яшчэ ў 1908 у імперыі прадаваліся рабы. На працягу 19 ст. імперыя пад ціскам заходнееўрапейскіх краін, абвясціла рабства па-за законам, але на практыкі гандаль рабамі працягваўся.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай рэлігіяй у Асманскай імперыі быў іслам, асманцы памяркоўна ставіліся да хрысціян і яўрэяў, але не да палітэістаў, у адпаведнасці з законам Шарыята. Не мусульмане па веравызнанню, не падвяргаліся гвалтоўнаму пераходу ў іслам.

Асманскі султан Мехмед II дазволіў мясцовым хрысціянам застацца ў Канстанцінопалі, пасля заваёўвання горада ў 1453, і захаваць свае рэгілійныя ўстановы, тыпу грэчаскай Артадаксальнай Патрыярхіі. У 1461 дазвол на пабудову сваіх цэркваў у горадзе атрымала армянская патрыярхія.[4]

Адносіны дзяржавы з грэчаскай Артадаксальнай Царквой былі ў значнай ступені мірнымі. Структура царквы была захаваная непашкоджанай і ў значнай ступені пакінутай у супакоі, але пад блізкім кантролем дзяржавы. Іншыя Артадаксальныя цэрквы, такія як балгарская Артадаксальная Царква, былі расторгнуты і пападалі пад юрысдыкцыю грэчаскага Артадаксальнага Патрыярства; пакуль султан Абдул-Азіз не ўстанавіў балгарскі экзархат у 1870 і аднавіў аўтаномію балгарскай царквы.

Войска[правіць | правіць зыходнік]

Першай ваеннай адзінкай Атаманскай дзяржавы было войска, якое арганізаваў Асман І з супляменнікаў, якія насялялі заходнюю Анатолію, у канцы 13 ст. Ваенная сістэма стала заблытанай арганізацыяй з развіцём імперыі. Галоўны корпус Асманскага войска ўключаў янычар, сіпахаў і акунджаў. Асманскае войска была адным з самых перадавых сіл змагання ў міры, было адным з першых, хто выкарыстаў мушкеты і пушкі. Атаманская конніца вызначалася высокай хуткасцю і рухомасцю, без цяжкай брані, выкарыстаючы кароткія мячы на хуткіх аравійскіх канях. Паніжэнне паказчыкаў войска стала відавочным з сярэдзіны 17 ст. і пасля Вялікай турэцкай вайны.

Мадэрнізацыя Асманскай імперыі ў 19 ст. пачалася з узброеных сіл. У 1826 султан Махмуд II адмяніў корпус янычараў і заснаваў сучаснае Асманскае войска, якое наймала замежных экспертаў і пасылала сваіх афіцэраў на навучанне ў заходнееўрапейскія краіны.

Таксама існаваі ваена-марскі флот і ваена-паветраныя сілы.таксама войскі Асмана былі сільнейшымі чым у другіг дзяржавах.Яны змаглі адолець Канстанцынопаль, малую Азію . І войскі ісмана і іх тэрыторыі Асманская дзяржава распаўсюдвала ісланскую рэлігію.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Блакітная мячэць

Асманская імперыя, падчас сваёй магутнасці, прыкладна займала тэрыторыі вакол Міжземнага мора і Чорнага мора. На гэтых землях існавала вялікая колькасць культур, у выніку вызначыць агульную «Асманскую культуру» вельмі цяжка, за выключэннем некаторых рэгіянальных цэнтраў і сталіц.

Уплыў заваёваных культур, асабліва еўрапейскіх, на турэцкі народ быў відавочны, праяўляўся ў архітэктуры і мастацтве.

Султаны[правіць | правіць зыходнік]

Султан або падышах, таксама вядомы ў Еўропе як Вялікі Турак, быў адзіным кіраўніком у краіне. У Асманскай імперыі правячай дынастыяй з'яўляўся дом Асманаў, нашчадкаў Асмана І. Першы султан мперыі — Мурад I, апошні — Мехмед VI.

Спіс султанаў Асманскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 M. Kabadayı, Inventory for the Ottoman Empire / Turkish Republic 1500—2000
  2. L. Kinross, The Ottoman Centuries: The Rise and Fall of the Turkish Empire, 206
  3. L. Kinross, The Ottoman Centuries: The Rise and Fall of the Turkish Empire, 281
  4. Папярэдняя Візантыя лічыла армянскую царкву ерытычнай і такім чынам не дазваляла будаваць цэрквы ў межах Канстанцінопаля.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Манархіі Блізкага Усходу