Абрагам бен Ёшыягу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрагам бен Ёшыягу
Дата нараджэння 1626
Месца нараджэння
Дата смерці 1687

Абрагам бен Ёшыягу (1626, г. Трокі — 1687) — караімскі рэлігійны дзеяч, паэт, лекар. Яго бацька Ёшыяху-га-Шофет быў лекарам і старастам караімскай абшчыны ў Троках. Абрагам бен Ёшыягу грунтоўна ведаў усходнія і лацінскую мовы, цікавіўся натуральнымі навукамі. Аўтар кніг «Бейт Абрагам» (па містыцы), «Бейт Оцар», «Сефер га Рэфна» (абедзве па медыцыне), 3 літургічных паэтычных твораў (з іх адзін апублікаваны ў Вільні ў караімскім малітоўніку). Ад караля Польшчы і вялікага князя ВКЛ Яна III Сабескага атрымаў тытул прыдворнага лекара.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Том 3. Дадатак. А — Я / Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»; Рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і іншыя]; Складальнік В. С. Пазднякоў; Мастак З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — С. 10.